Улада2323

Лукашэнка пра Януковіча: Ну які ён для мяне прэзідэнт?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю для ўкраінскай тэлепраграмы «Шустэр Live». 

Зробленыя 23 сакавіка заявы прэзідэнта Беларусі выклікалі вялікую цікавасць ва Украіне. Савік Шустэр, аўтар і вядучы адной з найбольш папулярных, дэмакратычных і свабодалюбных ўкраінскіх тэлеперадач «Шустэр Live», папрасіў Аляксандра Лукашэнку адказаць на злабадзённыя пытанні. 

Падчас інтэрв'ю закраналася тэма адказнасці кіраўніка дзяржавы за лёс краіны і яе народа. 

«Што тычыцца Януковіча: Ну, які ён для мяне прэзідэнт? Вось апошні яго выступ: таварышы, спадары, я жывы, здаровы, я галоўнакамандуючы узброенымі сіламі. Адразу пытанне: А дзе твая армія?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

«Прэзідэнт павінен быць са сваім народам, як бы ні было цяжка. Нават калі ў цябе заўтра будуць страляць і цябе заб'юць — твой лёс такі. Ты, значыць, павінен прынесці сябе ў ахвяру. А як жа? У рэзідэнцыі сядзець, упівацца сваёй уладай, а калі цяжка, тады збегчы? Не, я гэтага не прызнаю», — падкрэсліў беларускі лідэр. 

«Таму, калі ў Радзе гучаць галасы, што прэзідэнт Януковіч самаадхіліўся ад выканання сваіх абавязкаў і збег, што супраць гэтага супрацьпаставіць?» — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. 

«Ведаеце, я не хачу, каб усе падумалі, што Лукашэнка такі «пярэкрут» — учора сябраваў з Януковічам, а сёння так кажа. Я яго асуджаю як сябра. Як хочаце, так і разумейце мяне. Прэзідэнты не павінны гэтага рабіць, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. — Калі няма з кім ваяваць, бяры стрэльбу, ідзі адзін. Заб'юць… Мы ўсе будзем там рана ці позна. Але ні тваім сябрам, ні тваім сваякам, ні тваім сынам за цябе сорамна потым не будзе. Вось мой падыход». 

Інтэрв'ю прэзідэнта Беларусі будзе паказанае ў эфіры ўкраінскага тэлеканала «Першы нацыянальны» ў праграме «Шустэр Live» у пятніцу, 28 сакавіка, у 19:30 па кіеўскім часе.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Бярозаўская пенсіянерка хацела паскардзіцца Лукашэнку на малую пенсію, але атрымала за гэта 10 сутак13

Урсула фон дэ Ляен і Гітанас Наўседа абляцелі мяжу Літвы і Беларусі11

ГУР Украіны ўдарыла па расійскіх аб’ектах у Крыме: знішчаны верталёты і вайсковы буксір

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць