Грамадства

«Дапамажыце — дах». Магілёвец з інваліднасцю, дом якога пацярпеў ад буры, павесіў на хату абвестку з просьбай пра дапамогу

Жыхар Магілёва Генадзь Зайцаў два месяцы марна спрабуе ліквідаваць наступствы ліпеньскага ўрагану. Стыхія сур’ёзна пашкодзіла дах дома, рэакцыі з боку гарадскіх службаў не было, а сам рады ён не дае: мужчына адзінокі, перажыў анкалогію. Мужчына павесіў просьбу пра дапамогу на дах і спадзяецца на неабыякавых людзей, піша «МогилевОнлайн».

Дом і ўчастак Генадзя Зайцава, які пражывае па адрасе Грышына, 49, прыкметна пацярпелі ад стыхіі. Частку плота знеслі паваленыя дрэвы, якія і зараз ляжаць у двары, а моцны вецер пашкодзіў дах дома. Цяпер у ім вялікія дзіры. Птушкі аблюбавалі трухлявы дах і пачалі пад ім гнездавацца.

Генадзь, якому 55 гадоў, перанёс анкалогію, мае інваліднасць ІІІ групы і жыве адзін на невялікую дапамогу. Грошай на рамонт у яго няма, бацькі даўно памерлі.

Мужчына распавёў, што звяртаўся ва ўсе магчымыя службы: у ЖЭУ №15 і №20, дзе яму паведамілі, што дом не ў іх вядзенні, а таксама ў прафсаюз «Трансмаша», дзе ён раней працаваў. Але дапамогі не атрымаў нідзе. 

Генадзь сумленна аплачвае камунальныя паслугі, захоўваючы ўсе квітанцыі, і стараецца падтрымліваць дом у парадку. Аднак без грошай купіць матэрыялы немагчыма. Адна з дзір у даху была часова залатаная кавалкам лінолеума, знойдзеным на сметніку.

«Я атрымліваю толькі дапамогу па інваліднасці — гэта ўсе мае сродкі. Працаздольнасць страчана на 80 працэнтаў. Як змог, так і заклеіў дзірку, каб не залівала», — кажа мужчына.

Праблема пагаршаецца з надыходам восені. Без тэрміновай дапамогі рамонт стане немагчымым, а жыллё — непрыдатным для жыцця. На сцяне свайго дома Генадзь павесіў шыльду з надпісам: «Дапамажыце — дах» у надзеі, што нехта з магілёўцаў адгукнецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх4

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»7

Былы дыпламат Слюнькін адказаў Калеснікавай — чаму ў Расіі ёсць паслы ЕС, а ў Беларусі амаль нікога няма26

Сёння ноччу мінімум быў 15 градусаў

Выйшла падыхаць перад сном і не вярнулася. Жанчына загінула ў каналізацыйным калодзежы ў Браслаўскім раёне

Былога кіраўніка БРСМ з Іўя кінулі ў СІЗА па палітычным артыкуле і залічылі ў тэрарысты5

Украінец будзе змагацца за «шлем памяці» на Алімпіядзе. Хто на ім — поўны спіс8

81‑гадовы пенсіянер баяўся крадзяжоў і добра хаваў свае грошы, але лёгка аддаў іх махлярам2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА11

Украіна пачала планаваць правядзенне выбараў прэзідэнта. Яны могуць прайсці да 15 мая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх4

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць