Вайна55

Мінабароны Расіі паказала карту, на якой Адэская і Мікалаеўская вобласці аддзеленыя ад Украіны

Карта на відэа вісіць ззаду начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Сяргея Рудскага, які сядзіць па правую руку ад Герасімава.

У відэа, на якім начальнік Генштаба Валерый Герасімаў расказваў у суботу аб выніках вяснова‑летняй кампаніі ва Украіне, была паказана карта Украіны, на якой Адэская і Мікалаеўская вобласці, а таксама незахопленыя Расіяй участкі Херсонскай, Запарожскай і Данецкай абласцей аддзеленыя ад Украіны і аб’яднаны з тэрыторыямі пад кантролем Масквы, паведамляе «Агенцтва».

Карта на відэа вісіць ззаду начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Сяргея Рудскага, які сядзіць па правую руку ад Герасімава.

На карце відаць лінію, якой ад Украіны аддзелены Луганская, Данецкая, Запарожская, Херсонская вобласці, якія часткова захопленыя расійскай арміяй. Аднак гэтая лінія не сканчаецца на Дняпры, які цяпер у Херсонскай вобласці аддзяляе тэрыторыі пад кантролем Расіі ад таго, што кантралюе Украіна.

Лінія працягваецца да самай мяжы з Малдовай і Румыніяй, аддзяляючы ад Украіны ўсю Херсонскую, Мікалаеўскую і Адэскую вобласці. У іншых абласцях лінія праходзіць па адміністрацыйных межах украінскіх абласцей. Яна аддзяляе ад Украіны ўсю Запарожскую і Данецкую вобласці, якія не захопленыя поўнасцю расійскай арміяй.

«Карта на сцяне ў кабінеце начальніка расійскага Генштаба Герасімава, верагодна, адлюстроўвае расійскія ваенныя мэты ва Украіне (ахопліваючы палову краіны, уключаючы Харкаў і Адэсу)», — напісаў галоўны знешнепалітычны карэспандэнт газеты The Wall Street Journal Яраслаў Трафімаў, які першы звярнуў увагу на карту.

У сваім выступе ў суботу Герасімаў значна перабольшваў дасягненні расійскай арміі падчас вясенне‑летняй наступальнай кампаніі, лічаць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). Агульная ацэнка занятай расіянамі тэрыторыі з 1 сакавіка, названая Герасімавым, на траціну большая, чым пацверджана з дапамогай фота і відэа.

Ваенныя аналітыкі таксама звярнулі ўвагу на другую карту, якую было бачна падчас выступу кіраўніка расійскага Генштаба напярэдадні. На гэтай карце, як адзначыў ваенны аналітык Ян Мацвееў, пазначаны занадта вялікі выступ да паўночнага ўсходу ад Пакроўска і няісны прарыў да ўскраін Канстанцінаўкі (Данецкая вобласць).

«Падаецца, што для Генштаба [Расіі] уся тэрыторыя, дзе быў заўважаны расійскі салдат, знаходзіцца пад кантролем Расіі», — піша ў X аналітык Conflict Intelligence Team (CIT) пад нікам D’Mithridates.

Каментары5

  • ::
    01.09.2025
    Губу закатай.
  • там
    01.09.2025
    і крым аддзелены. і сілуэт яго нейкі незвычайны.
    Такая карта насамрэч можа азначаць што заўгодна. Ад пустога паддражнівання, да мэтаў на дзесяцігоддзі.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    01.09.2025
    здаецца гітлер таксама амаль да апошняга шмат чаго паланаваў

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць