Грамадства2121

Беларускія памежнікі слухалі прэс-канферэнцыю Урсулы фон дэр Ляен і Дональда Туска

На ёй казалася пра неабходнасць жорсткай палітыкі ў дачыненні да Беларусі і Расіі.

За агароджай бачны два беларускія памежнікі. Скрыншот відэа

31 жніўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск і старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен правялі сумесную прэс-канферэнцыю на польска-беларускай мяжы ў Крынках. 

На відэа трапіла, як беларускія памежнікі слухалі гэту прэс-канферэнцыю.

Туск падчас выступу на мяжы казаў, што ніякія саступкі, ніякая тонкая гульня з Пуціным не гарантуюць бяспекі. 

«Досыць саступак. Мы павінны быць цвёрдымі і добра падрыхтаванымі», — сказаў Туск.

Урсула фон дэр Ляен нагадала пра «цынічныя і наўмысныя гібрыдныя атакі» на Польшчу з боку Беларусі і Расіі.

Яна заявіла, што ЕС прапануе новы сямігадовы бюджэт з трохразовым павелічэннем выдаткаў на ахову межаў і кіраванне міграцыяй.

Асобна было паведамлена, што краіны, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, атрымаюць дадатковае фінансаванне. Таксама Еўракамісія прапануе павялічыць фінансаванне на мабільнасць войска ў 10 разоў і больш чым у 5 разоў абарончыя інвестыцыі.

Каментары21

  • Барадзед
    01.09.2025
    Если захотят, то в интернете посмотрят.
  • Беларус
    01.09.2025
    Лукашэнкаўскія найміты не з'яўляюцца аніякімі "беларускімі памежнікамі", бо здрадзілі Беларусі і служаць дыктатару - а таму ня могуць болей звацца беларускім імём. Неразуменьне гэтай розьніцы, непрыманьне выбару грамадства 2020-а ды надалейшыя спробы падманам выдаць лукашню за нешта беларускае ці афіцыйнае робіць вас саўдзельнікамі, шаноўная рэдакцыя.
  • Дональд
    01.09.2025
    Жах - санітарны кардон

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць