Усяго патроху1212

На «Белсат» вяртаецца Сцяпан Пуціла. А ранішняе шоу будзе весці Святлана Зелянкоўская

Тэлеканал «Белсат» анансаваў, што з новых перадач у іх з'явіцца.

У восеньскім сезоне на тэлеканале будзе чатыры новыя праграмы.

Новая праграма з Пуцілам 

На «Белсат» вяртаецца Сцяпан Пуціла, вядомы па праекце Nexta. Ён будзе весці аўтарскую праграму «ПраБел». Nexta на «Белсаце», дзе будзе з іроніяй расказваць навіны.

Сцяпан Пуціла. Фота прадстаўленае аўтарам праграмы
Сцяпан Пуціла. Фота: прадстаўленае аўтарам праграмы

Праграма пра здароўе з Белавешкіным

«Без рэцэпту з доктарам Белавешкіным» — гэтая новая праграма будзе развенчваць міфы пра здароўе і даваць карысныя ды практычныя парады, як падтрымаць сябе ў добрай ментальнай і фізічнай форме. Весці праграму будуць кандыдат медычных навук Андрэй Белавешкін і трэнерка Надзея Дамкоўская.

Андрэй Белавешкін. Фота:belaveshkin / Telegram
Андрэй Белавешкін. Фота:belaveshkin / Telegram

«Тут і там» з Алесем Залеўскім і Змітром Міцкевічам 

У праграме «Тут і там» будуць абмяркоўваць бягучыя падзеі. Што думаюць, ад чаго пакутуюць і як збіраюцца змагацца з канкрэтнымі праблемамі беларусы, украінцы, расейцы, палякі, літоўцы? Як нам паразумецца адно з адным? Як пабудаваць масты паміж краінамі? Пра гэта будуць гаварыць у праграме «Тут і там». 

Журналіст «Белсату» Алесь Залеўскі. Варшава, Польшча, 18 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
Журналіст «Белсату» Алесь Залеўскі. Фота: Белсат

Перадача з польскімі экспертамі па-польску

У аўтарскай праграме «Эбэргарт і Кацэвіч на Усходзе» польскі палітолаг Адам Эбэргарт і рэдактар польскай рэдакцыі «Белсату» Міхал Кацэвіч абмяркуюць самыя вострыя справы, якія датычаць дзяржаваў на ўсход ад Польшчы — найперш Беларусі, Украіны і Расіі.

Праграма будзе весціся па-польску з перакладам на беларускую мову. 

Палітычны аглядальнік і вядоўца падкасту «Эбэргарт і Кацэвіч. На Усходзе» Міхал Кацэвіч (Michał Kacewicz). Варшава, Польшча. 12 чэрвеня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Палітычны аглядальнік і вядоўца падкасту «Эбэргарт і Кацэвіч. На Усходзе» Міхал Кацэвіч. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Новыя вядоўцы 

У ранішнім шоу «Раніца з «Белсатам» з’явіцца новая пара вядоўцаў: Святлана Зелянкоўская і Алег Ціткоў. Яны далучацца да ранейшых вядоўцаў — Аліны Коўшык і Анатоля Шырвеля, а таксама Кацярыны Раецкай і Дзяніса Дудзінскага. 

Святлана Зелянкоўская. Фота: «Наша Ніва»

Што яшчэ

Адбудуцца змены ў праграме «Вусы Скарыны». Яе пераймянуюць у «Вусы сармата». А замест коцікаў праграму разам з гісторыкам Цімохам Акудовічам будзе весці нехта іншы (пакуль не раскрываецца). 

Раздрукуй, выражы і захавай. Крыніца: Белсат
Праграма перадач. Крыніца: Белсат

Каментары12

  • Белка
    29.08.2025
    Навіны з паралельнага сусвета. Ніхто і раней не глядзеў і зараз не будзе. Выкінутыя грошы
  • Жора
    29.08.2025
    І што, у чарговы раз годзе гэтак у 2030 Пуціла будзе заклікаць народ да пустога хаджэння па вуліцах? 2020 прайшоў марна, ранейшыя агенты на ранейшых месцах?
  • 3% у міня
    29.08.2025
    Афігенная новасць. Ну я ево ішчо паймаю.

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць