Свет1010

Санаторый «Беларусь» у Крыме скардзіцца на адсутнасць турыстаў

Беларусы не змогуць дабрацца самалётамі ў Крым, у тым ліку і ў айчынны санаторый «Беларусь» у Місхоры. 

«Калі адновяцца рэйсы да Сімферопаля, невядома. Гэтага не здарыцца, пакуль паветраная прастора не будзе адкрытая», — паведамілі ў даведачнай службе РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск». 

Цяпер беларусы змогуць адправіцца ў Крым толькі наземным транспартам. Цягнікі і аўтобусы прыбываюць на паўвостраў па раскладзе, без затрымак. На сайце Беларускай чыгункі расклад цягнікоў у бок Крыма таксама не змяніўся. 

Праўда, санаторыю «Беларусь» гэта пакуль не дапамагае. Ён зараз запоўнены толькі на 4%, а ў мінулым годзе было 100%. Як аказалася, бюджэтныя пуцёўкі санаторыя на другі квартал у Беларусі не распаўсюджваліся. Бо 90 % наведвальнікаў санаторыя — гэта беларусы, тым больш, вясной робіцца стаўка менавіта на бюджэтнікаў. Пакуль не праяснілася сітуацыя і з летнім сезонам, хоць асноўныя пуцёўкі браніруюццпа менавіта на ліпень-жнівень. 

«Да гэтага часу дзейнічае ўказ МЗС Беларусі, які не рэкамендуе сваім грамадзянам ўезд на тэрыторыю Крыма. Мы вельмі пакутуем з-за гэтага, хоць гатовыя прымаць людзей і мы іх прымаем», — паведаміла парталу менеджэр па збыце санаторыя «Беларусь» Наталля Трушнікава. 

«На гэты сезон паступаюць адзінкавыя заяўкі, але яны не з Беларусі, а з Расіі. Адназначна, званкоў з Расіі стала значна больш, а з Украіны зараз тэлефануюць адзінкі. А так у нас нічога не змянілася: вясна, цёпла, асляпляльнае сонца — усё, як і раней, ніякіх беспарадкаў », — дадала Наталля. 

Не змяніліся і цэны на пуцёўкі: $ 50-80 з чалавека за суткі. Праўда, у санаторыі не выключаюць, што цэны могуць вырасці, бо тарыфы на электраэнергію ў Крыме падвысяцца да расійскага ўзроўню. 

«Кошты могуць змяніцца. У страту працаваць мы адназначна не зможам, але ў нас ёсць пуцёўкі, на якія дамовы ўжо заключаныя. Мы атрымалі аплату, і кошты на іх, вядома, не паднімуцца», — распавяла Наталля Трушнікава. 

Варта адзначыць, што жадаючыя адпачыць у Крыме змогуць расплачвацца як грыўнямі, гэтак і расійскімі рублямі. Асноўныя разлікі і пакупкі ў крамах здзяйсняюцца яшчэ ў грыўнях, але пенсіі і сацыяльныя дапамогі выплачваюцца ўжо ў рублях. Крымчане паступова пераходзяць на расейскую валюту.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа23

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць