В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў даручыў Службе бяспекі краіны (СБУ) і МУС гарантаваць бяспеку журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце в.а. прэзідэнта.
«В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай рады Аляксандр Турчынаў даручыў Службе бяспекі Украіны і міністэрству ўнутраных спраў гарантаваць бяспеку журналістаў і бесперабойную трансляцыю ўкраінскіх тэлеканалаў падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны», — адзначаецца ў паведамленні.
Адначасова з гэтым Турчынаў даручыў МУС і Дзяржкамітэту па тэлебачанні і радыёвяшчанні «прыняць меры па бесперабойнай трансляцыі нацыянальнага аўдыёвізуальнага прадукту ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны», дзе зараз праходзіць сілавая спецаперацыя супраць прадстаўнікоў народнага апалчэння.
Каментары