Культура11

«Лістапад» застаўся без Лукашэнкі

Фільм Кіры Муратавай «Два ў адным» раптоўна зьнялі з праграмы фэстывалю «Лістапад» па загадзе Міністэрства культуры. У ім сэкунд на трыццаць зьяўляецца Аляксандр Лукашэнка.

Фільм Кіры Муратавай «Два ў адным» раптоўна зьнялі з праграмы фестывалю «Лістапад» па загадзе Міністэрства культуры. У ім секунд на трыццаць з’яўляецца прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка: ён віншуе беларускі народ з Новым годам. Персанажы карціны глядзяць у гэты час тэлевізар і герой Багдана Ступкі (знакамітага і прызнанага ўкраінскага артыста) вымаўляе: «В‑в‑відный мужчіна!» Вось і ўсё.

Беларускі кінакрытык Максім Жбанкоў, калі даведаўся ад нас, што фільм знялі, доўга здзіўлена смяяўся. Менавіта яму належаць словы «Падзея здзейснілася: бацька нацыі «дэбюдатаваў» у вялікім кіно. Праўда, не ў нашым». Кулуарныя крыніцы распавялі Еўрарадыё, што менавіта з‑за гэтых слоў было вырашана перагледзець кіно Кіры Муратавай і потым зняць яго з фестывалю.

Кінакрытык называе кіно «Два ў адным» «звычайным сюрным Муратаўскім фільмам».

Максім Жбанкоў: «Гэта звычайнае Муратаўскае сюрнае кіно. Па структуры фільм падобны да яе папярэдняй працы «Тры гісторыі», толькі тут дзве гісторыі. То бок гэта дзве навэлы са скразнымі персанажамі. Дзея першай адбываецца ў тэатры, дзе раптоўна высвятляецца, што ў касцюме герцага павесіўся адзін з маладых акцёраў. А другая навэла па сцэнары Рэнаты Літвінавай — навагодняя фантасмагорыя для траіх, дзе дарослая дачка пажылога эратамана заваблівае ў хату сваю сяброўку, каб даставіць задавальненні бацьку, які лічыць, што гэта ёсць жанчына яго жыцця. То бок гэта нармальны такі Муратаўскі абсурдысцкі балаганчык. Гэта не прарыў і не абсалютна дрэнна. Але на фестывалі — я ўпэўнены — фільм Муратавай быў бы адным з самых яскравых элементаў праграмы».

Арганізатары фестывалю дзякуюць Богу, што з Кірай Муратавай яны дагэтуль не змаглі стэлефанавацца. Цяпер ім не трэба выбачацца перад ёй і неяк тлумачыць, чаму «Два ў адным» выкраслілі з праграмы «Лістапада».

«Герой кажа «В‑в‑відный мужчіна!» Банальная такая фраза. І вырашылі, што яна ачарняе гонар і годнасць прэзідэнта, ці Рэспублікі Беларусь… І таму яго знялі з «Лістапада» на мінулым тыдні. Быў пярэпалах у Міністэрстве культуры. І быў нават кантакт нейкі з Міністэрствам культуры Украіны. Калі праглядалі гэты фільм, дарэчы, нічога крамольнага ж не пабачылі. А тут гэтыя артыкулы ў Інтэрнэце… Мы ў шоку, спрабавалі вярнуць фільм, але не».

Аматары Кіры Муратавай, канечне, паглядзяць фільм і так, на DVD. Дзякуй Богу, ён не патрапіў у спіс забароненых для распаўсюду.

Максім Жбанкоў параўноўвае стаўленне да прэзідэнта ў нас і ў Расіі.

Максім Жбанкоў: «Гэта вельмі дзіўна, бо кіраўнік дзяржавы там з’яўляецца літаральна секунд на трыццаць у абсалютна нейтральным эпізодзе — як фігура на тэлеэкране. Ён віншуе з Новым годам, выкарыстаны запіс, здаецца, 2005 году, і там нават на экране нават бачны значак «СТВ». Чаму нікога не пужае, калі на экране з’яўляецца Пуцін? На гэтай падставе рускія таксама маглі б неяк прыціснуць гэты фільм! Але ж іх гэта абсалютна не бянтэжыць. Тут спрацоўвае наша звычка дзяліць культурныя тэксты на дазволеныя і не дазволеныя, на пажаданыя і не пажаданыя. Сумна, што ў такіх выпадках перастрахоўка, звязаная часта з недастатковым веданнем прадмета, падмяняе кампетэнтнае кваліфікаванае меркаванне».

Але дырэкцыя фестывалю хоць і палохаецца журналістаў, якія вымаўляюць «Муратава», усё ж адказ дае — афіцыйны.

Валянціна Сцяпанава: «Кіры Муратавай стужкі не будзе: нам яе не прадстаўляе прадзюсар. Але ў нас вельмі шмат іншых карцін… І мы замянілі яе на карэйскую карціну «Патаемнае ззянне».

Паводле: Кацярына Буланава, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне?5

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

Статкевіч заклікаў еўрапейцаў стварыць і ўзброіць Беларускі добраахвотніцкі корпус60

«Усю справу жыцця — усё разбурылі». Што вядома пра справу выдання «Інтэкс-Прэс», рэдактары якога атрымалі вялікія турэмныя тэрміны1

Лосік расказаў, як эпічна спаліўся падсадны арыштант у камеры СІЗА КДБ3

«Рамантыка скончылася, нават не пачаўшыся»: як мінчукі пераехалі ў глуш6

Супрацоўнікі службы эвакуацыі аддзяліліся ад «Байсола». Цяпер будзе ProEvac4

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць