Заснавальніка Чырвонага касцёла ў Мінску хочуць прылічыць да ліку бласлаўлёных
Заснавальніка Чырвонага касцёла ў Мінску Эдварда Вайніловіча хочуць прылічыць да ліку бласлаўлёных, паведамілі ў прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
У прэс-службе адзначылі, што 15 мая адбудзецца пасяджэнне камісіі, на якім будзе разглядацца гэтае пытанне. Удзел у пасяджэнні камісіі па пытанні беатыфікацыі Вайніловіча прымуць прадстаўнікі Ватыкана, а таксама мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Эдвард Вайніловіч пабудаваў Чырвоны касцёл у пачатку XX стагоддзя ў гонар сваіх памерлых дзяцей — Сымона і Алены. У 2006 годзе ў касцёле перапахавалі яго астанкі згодна з апошняй воляй.
-
Пасля шасці гадоў зняволення выйшаў на свабоду пінскі палітвязень Ігар Салавей
-
Пратасевіч адказаў Статкевічу і НН: Маё сумленне чыстае. А пра трусы маёй абранніцы прачытаюць больш, чым пра ўсемагчымыя Каардынацыйныя рады
-
Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары