Свет11

Яцанюк: Украіна гатова надаць Данбасу эканамічную самастойнасць

Прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк гатовы даць самастойнасць рэгіёнам, калі яны гатовыя выконваць умовы гэтай самастойнасці. У прыватнасці, быць самадастатковымі і фінансава незалежнымі ад цэнтра.

Пра гэта ў ходзе круглага стала ў Харкаве 17 мая заявіў сам прэм'ер-міністр Яцанюк.

Так, ён лічыць, што да моманту ўнясення зменаў у Канстытуцыю і ў Бюджэтны кодэкс можна правесці эканамічны эксперымент у асобных абласцях Украіны.

«Хачу адразу адзначыць, што той эксперымент, які нам прапаноўвалі — «падаткі мы ў сябе пакідаем, але шахцёрам вы будзеце плаціць з цэнтральнага бюджэту» — тут ёсць пытанні», — адзначыў Яцанюк.

Пры гэтым ён прапанаваў прадстаўнікам ўсходніх: «Калі вы гатовыя да таго, каб перайсці на больш высокую ступень эканамічнай самастойнасці — мы гатовыя да гэтага таксама. Толькі вельмі добра падумайце перад тым, як пераходзіць на гэтую эканамічную самастойнасць», — сказаў Яцанюк і дадаў, што прамая датацыя цэнтральнага бюджэту на 180 тыс. шахцёрам складае 34 млрд грыўняў.

Разам з тым Яцанюк заявіў, што мае намер надаць рускай мове асобы статус.

Па словах прэм'ера, «і для рускай мовы, і для моў нацменшасцяў» ўвядуць асобы статус, а ў Данецку і Луганску дарэмна скардзяцца на тое, што іх не чуюць у Кіеве.

«За ўсе гады незалежнасці ў Данецку і Луганску ніколі не было кіеўскай улады. Сістэма кіравання заўсёды была ў руках мясцовых эліт.

Зараз урад не проста чуе, але і хоча зрабіць усё, каб сітуацыя стабілізавалася. Варта зрабіць так, каб Кіеў чуў Данецк, Данецк — Луганск, а Луганск — Львоў», — адзначыў Яцанюк.

Пры гэтым ён адзначыў, што нязменнай застаецца пазіцыя ўрада па дэцэнтралізацыі ўлады.

«Менавіта цяперашні ўрад выступіў з ініцыятывай ліквідацыі дзяржаўных адміністрацый на месцах і перадачы фінансавых паўнамоцтваў выканкамам мясцовых саветаў. Пры гэтым цэнтральная ўлада павінна мець дзяржаўнае прадстаўніцтва, якое атрымае функцыю «агульнага нагляду» за выкананнем заканадаўства на адпаведнай тэрыторыі», — дадаў Яцанюк.

Арсеній Яцанюк выключыў любыя магчымасць перамоваў з тэрарыстамі: «Той, хто з аўтаматамі расстрэльвае людзей — не хоча міру для Украіны. Перамоваў з тэрарыстамі мы весці не будзем».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»12

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заклікаў размясціць ва Украіне замежныя войскі

Wizz Air адмовіў беларусцы з польскім праязным дакументам у пасадцы на рэйс на Кіпр4

У Мінску закрываюцца фірмовыя крамы Columbia1

Дамы якіх галівудскіх зорак згарэлі ў страшных лясных пажарах у Лос-Анджэлесе ФОТЫ13

«Камунарка» паабяцала выпусціць «дубайскія» цукеркі па арыгінальным рэцэпце1

«Наш самы салодкі дзень». Марыя Васілевіч апублікавала ФОТЫ з вяселля16

Коля Лукашэнка зноў атрымаў стыпендыю ад свайго бацькі2

Мазырскі спіртагарэлачны завод распрадаюць па частках2

«Ніколі ні ад каго не атрымлівалі скаргаў». Што вядома пра сітуацыю святара, якога судзяць у Шуміліне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»12

«Адмываў гаўно з унітазаў, мы там як самыя кончаныя». Блогер Вадзім Vadimati Ермашук — пра тое, як жыў у калоніі ў «нізкім статусе»

Галоўнае
Усе навіны →