Упраўленне Следчага камітэта па Мінску ўстанаўлівае абставіны смерці грамадзяніна Фінляндыі 1961 года нараджэння, які прыбыў у Беларусь у якасці заўзятара, паведамілі ў УСК.
«Труп мужчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці і цялесных пашкоджанняў знойдзены ў кватэры, якую ён здымаў на час чэмпіянату, на праспекце Незалежнасці.
На месцы цяпер працуюць следчыя, супрацоўнікі міліцыі, спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Першапачатковыя праверачныя мерапрыемствы не даюць падстаў меркаваць, што смерць мужчыны можа насіць крымінальны характар», — адзначылі ва ўпраўленні СК.
Гэта не першы выпадак смерці госця ЧС-2014. Раней памёр грамадзянін Латвіі.
Каментары