Свет

Егіпет: Мубарак і яго сыны прысуджаныя да турэмнага зняволення за растрату

Суд у Каіры сёння прысудзіў былога прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака, які быў зрынуты ў 2011 годзе, да трох гадоў турмы за крадзеж дзяржаўных сродкаў. Сыны Мубарака — Алаа і Гамаль — былі асуджаныя за тое ж злачынства і павінны будуць панесці пакаранне і правесці чатыры гады ў турме.

Асуджаныя павінны таксама выплаціць штраф у памеры 21,1 млн. егіпецкіх фунтаў (2,9 млн. даляраў) і вярнуць прысвоеныя грошы — 125 мільёнаў егіпецкіх фунтаў (17,6 мільёна даляраў). Справа тычыцца сродкаў, якія былі прызначаныя для абнаўлення і падтрымання прэзідэнцкіх палацаў, а былі выкарыстаныя для павышэння ўзроўню асабнякоў сям'і Мубарака.

Мубарак таксама абвінавачваецца ў датычнасці да гібелі больш за 800 удзельнікаў вулічных пратэстаў, якія ў пачатку 2011 прывялі да яго звяржэння. У 2012 годзе былы прэзідэнт быў для асуджаны на пажыццёвае зняволенне, але прысуд быў адменены на працэсуальных падставах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Анатоль Сахаруша1

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?14

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?23

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў25

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

Памочнік Пуціна: Калі Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным, ён можа прыехаць у Маскву16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць