Здарэнні

Выяўлена буйная сетка распаўсюджвальнікаў спайсу ў Мінску

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, звязаных з гэтак званай справай фермера, супрацоўнікам упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі (УНіСГЛ) ГУУС Мінгарвыканкама ўдалося выйсці на асноўных фігурантаў, якія арганізавалі глыбока заканспіраваную сетку па гандлі спайсамі ў беларускай сталіцы, паведамляе ГУУС. Па выніках маштабнай для краіны міліцэйскай спецаперацыі затрыманыя пяцёра мінчан ва ўзросце ад 24 да 33 гадоў.

Як растлумачыў начальнік УНіСГЛ ГУУС Канстанцін Ляшкевіч, у аператыўных супрацоўнікаў была інфармацыя пра тое, што напярэдадні і падчас правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі плануецца пастаўка ў горад з РФ буйной партыі парашкоў для вытворчасці курыльных сумесяў і «марак». Рэалізоўваць смяротны тавар дылеры планавалі праз інтэрнэт, выкарыстоўваючы пры гэтым «тайніковы метад» і дробных распаўсюджвальнікаў.

Гэтай інфармацыяй міліцыянеры заняліся неадкладна, у выніку чаго 19 мая былі затрыманыя 25-гадовы мінчанін і яго 24-гадовы сябар, у аўтамабілі «БМВ» якіх праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі каля 100 грамаў парашку. Далей у поле зроку аператыўнікаў трапіў яшчэ адзін 25-гадовы жыхар сталіцы, які захоўваў пры сабе ўжо больш за кілаграм аналагічнага рэчыва. Фінальнай стадыяй аперацыі стала затрыманне 21 мая асноўных арганізатараў наркабізнесу — 33-гадовага і 26-гадовага мінчан (у інтэрнэце яны фігуравалі пад нікамі Віця і Жора). Апошніх падазраюць не толькі ў «камерцыйных» сувязях з небезвядомым «фермерам», але і ў стварэнні на тэрыторыі Мінска шырокай сеткі па распаўсюджванні спайсу і яго вытворных («маркі», «хуткасць» і г. д.).

Пры аглядзе боксаў у гаражных кааператывах у пасёлку Лясны (Мінскі раён) і па вуліцы Алёшына ў Мінску, якія арандавалі затрыманыя, аператыўнікамі было канфіскавана ўвогуле 14 кілаграмаў парашку і 2 кілаграмы гатовых курыльных міксаў. Як зазначаюць спецыялісты, калі б групоўцы ўдалося ператварыць усю партыю — а гэта больш як 15 кілаграмаў адных толькі парашкоў — у гатовы тавар, то агульная колькасць разавых доз перавысіла б паўтара мільёна адзінак. Кошт жа канфіскаванага ў цэнах чорнага рынку склаў больш як пяць з паловай мільёнаў долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах5

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

«Не як п'яны ішоў, а быццам ён такі круты». Аляксандра Герасіменя падрабязней распавяла пра напад10

На Беларускім радыё без папярэджання перасталі трансляваць каталіцкую імшу5

Будуць рэгуляваць цэны на ўласную прадукцыю, якую робяць гандлёвыя сеткі

У Драгічынскім раёне машына наляцела на воз. Фурман загінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць