У ваенным парадзе, які пройдзе ў Мінску ў Дзень Незалежнасці 3 ліпеня, будзе ўдзельнічаць расійская ваенная тэхніка.
Пра гэта гаворыцца ў свежым выпуску афіцыйнага выдання Міністэрства абароны «Беларуская ваенная газета «Во славу Родіны».
«Чакаецца, што расіяне прадставяць тры калоны сучаснай ваеннай тэхнікі: бронеаўтамабілі павышанай праходнасці ГАЗ- 2230 «Тыгр», аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр» і зенітныя ракетныя сістэмы С-400. Плануецца, што расійская тэхніка прыбудзе ў Беларусь ў канцы чэрвеня і будзе задзейнічана ўжо ў генеральнай рэпетыцыі параду», — гаворыцца ў матэрыяле газеты.
У ваенным парадзе ў Дзень Незалежнасці прымуць удзел больш за 3 тыс. чалавек, каля 150 адзінак тэхнікі і 35 паветраных судоў. Больш за палову яго ўдзельнікаў — афіцэры і курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі.
Упершыню па сталічным праспекце Машэрава пройдзе калона «партызан»
у адпаведнай экіпіроўцы з унікальнымі рарытэтнымі (і нават самаробнымі) ўзорамі стралковай зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Затым у пешых парадных разліках перад трыбунамі традыцыйна прамаршыруюць выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча і курсанты Ваеннай акадэміі ў франтавой форме адзення.
Каментары