Здароўе22

Як павысіць канцэнтрацыю на працы: 7 парадаў дыетолага

1. Ешце рэгулярна

Ешце рэгулярна і не рабіце вялікіх перапынкаў паміж прыёмамі ежы. Перакусвайце кожныя 2-3 гадзіны.

 

2. Сачыце за памерам порцый

Ня ешце занадта вялікія порцыі і не з'ядайце зараз зашмат прадуктаў з высокім утрыманьнем тлушчу.

 

3. Сачыце за колькасьцю выпітай вадкасці

Абязводжванне можа прывесьці да страты канцэнтрацыі. Выпівайце як мінімум шклянку вадкасці (вады, гарбаты) кожныя 2 гадзіны. Калі такой звычкі няма, усталюйце напамін, напрыклад, на сваім тэлефоне.

 

4. Не дапускайце скокаў цукру ў крыві

Узровень глюкозы ў крыві наўпрост звязаны са спажываньнем вугляводаў. Так званыя «хуткія вугляводы» спрыяюць таму, што глюкоза хутка вылучаецца ў кроў, у выніку чаго чалавек атрымлівае прыліў энэргіі. Аднак праз кароткі час узровень глюкозы ў крыві драматычна падае, што прыводзіць літаральна да заняпаду агульнага ўзроўню энэргіі. «Павольныя» вугляводы, адпаведна, павольна выпускаюць глюкозу ў кроў і, такім чынам, узровень застаецца стабільным. «Хуткія» (= «дрэнныя») вугляводы знаходзяцца ў салодкіх прысмаках, апрацаваных харчовых прадуктах, ліманадзе, сталовым цукры, прадуктах зь белай мукі (хлеб, макароны, печыва, тарты). Разумна пазбягаць гэтых прадуктаў.

Калі вам надта хочацца печыва, дык лепш з'есьці яго пасьля комплекснага прыёму ежы, у гэтым выпадку вызваленьне цукру ў кроў будзе запаволеным.

«Павольныя» (= «добрыя») вугляводы знаходзяцца ў прадуктах з высокім утрыманьнем харчовага валакна: суцэльным збожжы, бабах, сачавіцы, гароху, гародніне, садавіне, арэхах, семках, пшанічным вотруб’і.

 

5. Дазвольце сабе кубак кавы

Навукова даказана, што кава часова паляпшае кагнітыўныя здольнасьці, канцэнтрацыю і памяць. Аднак, чым часцей і больш мы п'ем кавы, тым менш прыкметны яе эфект.

Старайцеся не перавышаць ліміт 4 кубкі кавы на дзень.

Калі ў вас падвышаная адчувальнасць да кавы, калі вы дрэнна спіце пасля яе, то не піце каву пасля абеду. Дарэчы, нядаўна навукоўцы ўсталявалі цікавы факт: найлепшы станоўчы эфэкт кавы дасягаецца, калі выпіваць яе паміж 10 і 11 гадзінамі раніцы.

 

6. Дазвольце сабе кавалачак шакаладу

Цёмны шакалад добрай якасці спрыяе павышэнню канцэнтрацыі ў дзяцей і дарослых. Гэта не тычыцца малочнага шакаладу, які ўтрымлівае адносна малую колькасць поліфенолаў, якім прыпісваюцца гэтыя вышэй апісаныя якасці.

 

7. Экзатычная парада: гуарана

Гуарана – гэта павойная расліна, якая расце ў раёне Амазонкі ў Бразіліі. Сваю вядомасць гуарана набыла дзякуючы сваім пладам, якія па памеры і функцыі нагадваюць кававае зерне. Гуарана паскарае абмен рэчываў і спрыяе павышэнню энэргіі. У часе навуковых эксперыментаў было выяўлена, што спажыванне гуараны спрыяе больш эфектыўнаму рашэнню задач, якія патрабуюць канцэнтрацыі і ўвагі. Акрамя таго, назіраецца паляпшэнне памяці. Гуарана ўтрымлівае вялікую колькасьць кафеіну і можа адыграць ролю «натуральнага наркотыка», гэта значыць выклікаць прыліў працяглых эўфарычных адчуваньняў. Я не рэкамендую перавышаць дазіроўку 1 чайная лыжка на дзень.

X

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра7

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Усе навіны →
Усе навіны

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў9

Зборная Мексікі выйшла ў 1/8 фіналу. Гульня адкладалася на гадзіну з-за ўмоваў надвор'я1

Лукашэнка прыляцеў у Інданезію4

Французы ў 1/16 фіналу не пакінулі ніякіх шанцаў шведам4

Зборная Нарвегіі прайшла Кот д'Івуар дзякуючы пятаму голу Холанда

Сырскі лічыць, што расіяне будуць наступаць на Чарнігаўшчыну з Бранскай вобласці. А вось з Беларусі — наўрад ці3

Жыхары Новай Баравой падчас спёкі ставяць басейны ў дварах і на дахах шматпавярховікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра7

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць