Навука і тэхналогіі

Чалавек дзеліцца бактэрыямі са сваім смартфонам 

У сучасным свеце чалавек настолькі непарыўна звязаны з тэхнічнымі навінкамі, што бактэрыі, якія жывуць на яго скуры, «перасяляюцца» на гаджэт свайго ўладальніка.

Мікрабіёлагі з Універсітэта штата Арэгон прыйшлі да высновы, што мікрафлора на скуры чалавека і на яго смартфоне практычна не адрозніваецца па складзе. Вынікі свайго даследавання навукоўцы апублікавалі ў часопісе PeerJ.

Спецыялісты параўналі бактэрыі на ўказальным пальцы людзей і на экране смартфона. Для найлепшага аналізу мікрабіёлагі вывучалі ДНК бактэрый. Усяго навукоўцы праверылі 51 пару «чалавек-гаджэт».

Вынікі ўразілі даследчыкаў. Аказалася, што 82% бактэрый, выяўленых на пальцы чалавека, прысутнічаюць таксама і на сэнсарным экране смартфона. Прычым вялікая частка бактэрый — гэта стрэптакокі, стафілакокі і карынебактэрыі, якія з'яўляюцца звычайнымі «жыхарамі» скуры чалавека.

У бліжэйшых планах навукоўцаў вывучыць мікрафлору мабільных тэлефонаў медыкаў і наведвальнікаў шпіталяў і высветліць, ці ёсць на мабільніках патагенныя бактэрыі. Падобныя веды дапамогуць ацаніць ролю смартфонаў у распаўсюдзе рознага роду інфекцый.

***

Навуковы часопіс адкрытага доступу PeerJ не залежыць ад манаполіі выдавецтваў і ствараецца навукоўцамі для навукоўцаў. Стваральнікі праекта сцвярджаюць, што навуковая інфармацыя павінна быць бясплатнай і даступнай кожнаму. Кожная навуковая праца, апублікаваная ў часопісе, праходзіць публічнае рэцэнзаванне экспертамі, а ў яе абмеркаванні можа прыняць удзел любы жадаючы. На сёння ў PeerJ больш за 800 навуковых рэдактараў з розных краін свету. Удзел у працы рэдакцыйнага савета прымаюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. У PeerJ падаюцца заяўкі на публікацыю з усяго свету, яны ахопліваюць усе вобласці біялагічных навук, медыцыны, аховы здароўя. Найбольш папулярныя тэмы цяпер — гэта экалогія і біяінфарматыка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі7

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю21

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі7

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць