Грамадства1616

У Мінск прывязуць абраз з часцінкай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага

Праваслаўныя вернікі Беларусі змогуць пакланіцца шанаванай іконе з часцінкай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага, якая будзе прынесена 20 ліпеня ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор з Троіца-Сергіевай лаўры (Сергіеў Пасад Маскоўскай вобласці).

Як паведамілі ў прэс-службе Мінскай епархіі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, прынясенне шанаванага абраза ў епархіі РПЦ, якое дабраславіў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, праходзіць у рамках святкавання 700-годдзя з дня нараджэння прападобнага Сергія.

Так, вечарам 20 ліпеня абраз сустрэнуць на плошчы ля кафедральнага сабора. Доступ жадаючых пакланіцца іконе 21-24 ліпеня будзе адкрыты з 8.00 да 21.00. Ліпеня 25 святыня будзе даступная да 14.30, пасля чаго яна адправіцца з Мінска.

Акрамя таго, 13 ліпеня ў Васкрасенскі кафедральны сабор Барысава прыбудзе дакладны спіс абраза Божай Маці «Усецарыца», якая захоўваецца ў Афонскім манастыры Ватопед (Грэцыя). Паломнікі змогуць пакланіцца святыні да 26 ліпеня.

Каментары16

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць