Свет2727

Пуцін: Прамой ваеннай пагрозы суверэнітэту Расіі цяпер няма

Прамой ваеннай пагрозы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці РФ цяпер няма, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета бяспекі РФ ў аўторак.

«Зразумела, прамой ваеннай пагрозы суверэнітэту або цэласнасці нашай краіны, вядома, няма, гарантыя таго, перш за ўсё, стратэгічны баланс сіл у свеце», — сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, у дачыненні да Расіі ўсё часцей гучыць мова ультыматумаў, аднак Масква зыходзіць з таго, што праблемы павінны вырашацца шляхам дыялогу.

«Аднак сёння ў свеце ўсё часцей гучыць мова ультыматумаў і санкцый… Непажаданыя рэжымы, краіны, якія праводзяць незалежную палітыку, або проста стаяць на шляху чыіх-небудзь інтарэсаў, дэстабілізуюцца. Для гэтага ў ход ідуць так званыя каляровыя рэвалюцыі, а калі называць рэчы сваімі імёнамі, дзяржаўныя перавароты», — заявіў Пуцін.

Іншыя заявы, якія зрабіў Уладзімір Пуцін падчас паседжання Рады бяспекі РФ:

  • «Абапіраючыся на грамадзянскую супольнасць, мы ніколі не дапусцім думкі пра тое, каб ўдасканаленне нашай працы ва ўсіх гэтых абласцях было дазволена выключна для закручвання нейкіх гаек. Ні ў якім выпадку мы па гэтым шляху не пойдзем. Будзем абапірацца менавіта на грамадзянскую супольнасць, перш за ўсё».
  • «У сувязі з гэтым (узмацненне групоўкі войскаў НАТА на тэрыторыі ўсходнееўрапейскіх дзяржаў) неабходна цалкам і ў тэрмін рэалізоўваць усе запланаваныя меры па ўмацаванні абараназдольнасці краіны, у тым ліку, зразумела, і ў Крыме, у Севастопалі, дзе нам фактычна прыходзіцца зноў аднаўляць ваенную інфраструктуру».
  • «Лічу, што мы павінны падумаць над дадатковымі крокамі па зніжэнні залежнасці нацыянальнай эканомікі і яе фінансавай сістэмы ад неспрыяльных вонкавых чыннікаў. Я маю на ўвазе не толькі нестабільнасць на глабальных рынках, але і магчымыя палітычныя рызыкі».
  • «Вельмі важна, каб актыўную пазіцыю займала наша грамадзянская супольнасць, рэагавала на факты парушэння правоў і свабод чалавека, уносіла свой уклад у прафілактыку радыкалізму і экстрэмізму».
  • «Спадзяемся, што нашыя нацыянальныя законныя інтарэсы будуць улічвацца, а спрэчныя пытанні, якія заўсёды маюць месца быць, ўзнікаюць, будуць вырашацца выключна дыпламатычным шляхам, шляхам перамоў, ніхто не будзе ўмешвацца ў нашыя справы».
  • «Вядома, гэта жахлівая трагедыя. Расія ўсё, што ад яе залежыць, будзе рабіць для паўнавартаснага ўсебаковага глыбокага і транспарэнтнага расследавання. Нас заклікаюць аказаць уздзеянне на апалчэнне. Усё, што ў нашых сілах, паўтараю, мы, вядома, будзем рабіць, але гэтага зусім не дастаткова».
  • «Расія, дзякуй Богу, не ўваходзіць ні ў якія альянсы, гэта таксама ў значнай ступені залог нашага суверэнітэту, любая краіна, якая ў альянсы ўваходзіць, адразу частку свайго суверэнітэту аддае, і далёка не заўсёды гэта адлюстроўвае нацыянальныя інтарэсы той ці іншай краіны, але гэта іх суверэннае рашэнне».

Каментары27

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?21

Грамадстваудакладнена21

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў, затрыманых у межах расследавання забойства ў Белай-Падляшскай Сямёна Скрапецкага, адпусцілі4

Жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2 загінула пры атацы дронам аўтобуса з дзяцьмі ў Бранскай вобласці5

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане15

Пачобут выступае перад дэпутатамі Еўрапарламента ВІДЭА3

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік61

У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі аналаг «Аземпіка»1

Гурневіч заклікаў падпісаць петыцыю за ўсталяванне БЧБ-сцяга на Грунвальдскім полі12

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?21

Грамадстваудакладнена21

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць