Здарэнні22

Кіраўнікі са структуры ЖКГ прызналіся ў асабліва буйным крадзяжы

Кіраўнікі ААТ «Белінкаммаш», праз якое ідуць усе цэнтралізаваныя дзяржзакупкі для сістэмы ЖКГ, прызналіся ў судзе, што атрымлівалі буйныя адкаты па здзелках для экалагічных праектаў. Гаворка ідзе пра сотні тысяч даляраў.

 Крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў ААТ «Белінкаммаш» была заведзеная праваахоўнымі органамі яшчэ тры гады таму. Аднак, улічваючы значнасць і аб'ёмнасць справы, папярэдняе расследаванне зацягнулася. Бо ААТ «Белінкаммаш» працуе як рэспубліканскі дзяржаўны канцэрн сістэмы ЖКГ. Канцэрн мае ўласную вытворчую базу і з'яўляецца галоўным галіновым прадпрыемствам па ўкараненні энергазберагальных тэхналогій у водаправоднай гаспадарцы і камунальнай цеплаэнергетыцы Беларусі. Менавіта праз гэта прадпрыемства праходзяць цэнтралізаваныя закупкі абсталявання для патрэб ЖКГ. Акрамя таго, ААТ «Белінкаммаш» з'яўляецца аўтарызаваным дылерам шэрагу замежных кампаній.

Улічваючы, што сістэма ЖКГ сёння з'яўляецца адной з самых карумпаваных у краіне, «Белінкаммаш» стаў гняздом гэтай карупцыі.

Праз тры гады пасля завядзення крымінальнай справы ў судзе Партызанскага раёна Мінска пачаліся слуханні. Галоўным абвінавачаным па справе праходзіць былы генеральны дырэктар ААТ «Белінкаммаш» Віктар Ждан, якому інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовым паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры).

Па версіі абвінавачвання, гендырэктар атрымліваў адкаты пры правядзенні дзяржзакупак абсталявання ў замежных кампаній. Абсталяванне прызначалася для стварэння ацяпляльных сістэм на мясцовых відах паліва ў мэтах выканання адпаведнай дзяржпраграмы. Закупка выраблялася па завышанай цане, пасля чаго рэшту канфіскоўвалі з рахунка кампаніі-пасярэдніка і размяркоўвалі паміж хаўруснікамі.

Абвінавачаным па справе таксама праходзяць прадстаўнік фінансавай кампаніі, які дапамагаў адмываць і пераводзіць у наяўныя грошы з рахункаў пасярэднікаў, і прадстаўнік адной з замежных кампаній, у якой закуплялася абсталяванне. Праўда, апошні абвінавачаны перад судом не з'явіўся — Беларусі яго не выдалі.

Цікава, што ў ходзе папярэдняга расследавання Віктар Ждан не прызнаваў сваёй віны. Аднак праваахоўнікам удалося атрымаць прызнальныя паказанні дырэктара па маркетынгу Марцінкевіча, які непасрэдна праводзіў угоды. Паводле яго слоў, у цэлым з рахункаў незаконна было знята каля 250 тысяч даляраў. Ён забіраў грошы ў пасярэдніка і аддаваў 75% сумы Ждану, сябе пакідаў 25%. Сам Марцінкевіч праходзіў па справе падазраваным, аднак у лік абвінавачаных так і не трапіў.

У судзе перад відавочнымі доказамі Віктар Ждан вымушаны быў часткова прызнаць сваю віну. Ён яшчэ не пагадзіўся толькі з сумай атрыманых адкатаў, заявіў: «Такіх грошай я не браў». Колькі ж ён усё ж атрымаў, гендырэктар пакуль дакладна сказаць не бярэцца.

Судовыя слуханні працягваюцца. У выпадку пацверджання віны падсудным пагражае да 12 гадоў пазбаўленне волі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Я заўважыў тры Марыі27

У Віцебску паказалі, як адбудуюць згарэлы год таму гандлёвы цэнтр «Беларусь» ФОТЫ1

Пад Мінскам ёсць таямнічае месцейка, дзе можна паўнавартасна паабедаць за 5—10 рублёў8

Лаўроў назваў замах на генерала Аляксеева спробай сарваць перамовы4

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні47

У «Мінск-Свеце» прадаецца двухузроўневы пентхаўс з цудоўным відам на горад4

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў45

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць