Грамадства44

Мірон павесіў у Віцебску сьцяг да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну

Ён быў прымацаваны да электрычных дратоў на вышыні каля 30 мэтраў. Каб зьняць сьцяг, вывешаны ў самым цэнтры гораду, міліцыянтам давялося выклікаць пажарную машыну з лесьвіцай.

Бела‑чырвона‑белы сьцяг зьявіўся а 10‑й вечара недалёка ад будынка абласной бібліятэкі па вуліцы Леніна

. За тыя паўгадзіны, пакуль не прыехала міліцыя, яго маглі бачыць сотні мінакоў.

Сьледам за першай міліцэйскай машынай пад’ехалі яшчэ некалькі — з байцамі спэцназу, якія адразу ж пайшлі патруляваць бліжэйшыя двары.

Некалькі спэцназаўцаў засталіся вартаваць падыходы да бібліятэкі. Яшчэ двое скіраваліся сьледам за незалежнымі журналістамі, якія прыехалі на месца здарэньня, і пэўны час адсочвалі ўсе іхныя перасоўваньні з адлегласьці ў дзясятак крокаў.

Яшчэ праз колькі часу каля бібліятэкі зьявілася пажарная машына з лесьвіцай. Пакуль супрацоўнікі МНС дабіраліся да сьцяга, старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда пасьпеў распавесьці вядомыя яму падрабязнасьці пра чарговы ўчынак няўлоўнага Мірона:

«З крыніц, вартых даверу, я даведаўся, што бела‑чырвона‑белы сьцяг залунаў недалёка ад абласной бібліятэкі. З тых самых крыніц мне стала вядома, што да сьцяга прымацавана цыдулка са словамі:

«Слава і вечная памяць героям Слуцкага збройнага чыну!» І подпіс: «Мірон»

Калі я прыехаў на гэтае месца, я сапраўды ўбачыў сьцяг, было шмат міліцыі. Магчыма, яны шукалі Мірона. Сьцяг правісеў недзе хвілін 45, потым пад’ехала пажарная машына, і яго зьнялі»,— сказаў спадар Хамайда.

Міліцыянты забралі бела‑чырвона‑белы сьцяг з сабою ды зьехалі. Легендарнага Мірона, які вывешвае нацыянальныя сьцягі ў самых цяжка даступных месцах, адшукаць ды затрымаць ім не ўдалося й гэтым разам.

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Мірон узьняў сьцяг над Віцебскам да 77-х угодкаў Караткевіча

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту2

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць