Калона расійскіх БТРаў і ваенных грузавікоў перасекла мяжу Украіны на захопленым тэрарыстамі КПП «Ізварына», пацвердзілі ў штабе Антытэрарыстычнага цэнтра.
«Разведка пацвердзіла, што калона БТРаў і ваенных «Уралаў» перасекла мяжу і праз часова закрыты ўкраінскі ПП «Ізварына» ўвайшла на тэрыторыю нашай дзяржавы. Разведка таксама пацвярджае, што нумарныя і апазнавальныя знакі на тэхніцы былі расійскімі», — гаворыцца ў паведамленні.
У штабе адзначылі, што калона нешматлікая, аднак падлічыць дакладную колькасць бранятэхнікі і грузавікоў разведчыкам не атрымоўваецца. Паводле папярэдніх звестак, у грузавіках былі ўзброеныя салдаты.
Каментары