Грамадства1010

Лукашэнка прапанаваў разводзіць поні і будаваць аграсядзібы

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што развіццё аграэкатурызму ў краіне дапаможа рэанімаваць неперспектыўныя вёскі.

Такое меркаванне ён выказаў сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з развіццём аграэкатурызму на прыкладзе аграсядзібаў Валожынскага раёна.

«Ёсць у нас вельмі шмат вёсак. Раней іх называлі неперспектыўнымі. А яшчэ хутары, — адзначыў Лукашэнка. — Чаму б чалавеку, які там вырас ці проста бізнэсоўцу і любому ахвотнаму не пабудаваць там аграсядзібу? Рэанімаваў бы і вёску».

На думку кіраўніка дзяржавы, мясцовыя жыхары маглі б аказаць дапамогу, прыглядаючы за сядзібамі, падтрымліваючы парадак.

«Я падштурхоўваю людзей да таго, каб яны ішлі і развівалі гэта. Некаторыя так ужо і робяць», - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка лічыць, што пасля гаспадары падобных аграсядзібаў, паступова развіваючы іх, маглі б фармаваць фермерскія гаспадаркі.

«Дапусцім, разводзілі поні, а можа, і дзясятак кароў б трымалі. Гэта яшчэ прыйдзе, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

— Я хачу гэтым рэанімаваць нашы вёсачкі. А то аграгарадкі мы пабудавалі, гэта добра, але гэта, лічы, будучы горад, а вось гэтыя вёскі, хутары трэба падняць, наколькі гэта магчыма».

Па словах кіраўніка дзяржавы, некаторыя бізнесмены падтрымалі гэтую прапанову і пачалі ўкладаць сродкі ў развіццё тых месцаў, дзе калісьці нарадзіліся.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусі як транзітнай дзяржаве варта больш актыўна развіваць і прыдарожны сэрвіс, аднак не узводзячы аб'екты з нуля, а задзейнічаючы бліжэйшыя да трасах населеныя пункты.

На яго думку, гэта дасць штуршок да ўздыму невялікіх населеных пунктаў.

«Нам не трэба ў чыстым полі на дарогах будаваць гэты сэрвіс. Бо на кожнай дарозе ў нас праз 35-50 км райцэнтры, і давайце прывязваць да інфраструктуры гэтых райцэнтраў пункты адпачынку, абслугоўвання, запраўкі. Што такое 35 км?

А часцей не трэба, яны не будуць занятыя. І калі тым самым мы падымем райцэнтры, тады ўжо будзем будаваць на абочынах», - сказаў ён.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць