Грамадства

МУС ініцыюе шэраг змяненняў у заканадаўста па пытаннях бяспекі дарожнага руху

Па даручэнні міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча падрыхтаваны і накіраваны для разгляду ў Генеральную пракуратуру, Вярхоўны суд і Міністэрства юстыцыі законапраект, які прадугледжвае няўхільнае выкананне забароны на кіраванне транспартнымі сродкамі асобамі, якія не маюць такога права, прафілактыку такіх правапарушэнняў, паведамілі БелаПАН у МУС. 

Прапаноўваецца ў выпадку кіравання ў перыяд пазбаўлення такога права тэрмін пазбаўлення падлічваць з моманту ўчынення правапарушэння. Ніжнюю мяжу штрафу за правапарушэнне — павялічыць у два разы. Выключыць магчымасць прымянення ніжняй мяжы штрафу, калі асоба ўчыняе тыя ж дзеянні паўторна на працягу года. 

Для дакладу кіраўніку дзяржавы ў Адміністрацыю прэзідэнта накіраваны праект указа, які прадугледжвае дакладнае замацаванне парадку перастраення з трамвайных пуцей, пашырэнне пераліку элементаў дарогі, увядзенне новых відаў разметкі для веласіпедыстаў і шэраг іншых новаўвядзенняў. 

У МУС таксама паведамілі, што сёлета ў праект пастановы Міністэрства аховы здароўя «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку абавязковага медыцынскага агляду кандыдатаў у вадзіцелі механічных транспартных сродкаў і абавязковага медыцынскага пераагляду вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў» унесены прынцыпова новы пункт. Ён прадугледжвае, што звесткі аб асобах, прызнаных па выніках агляду і пераагляду непрыгоднымі да кіравання або маючымі патрэбу ў пазачарговым медыцынскім аглядзе, накіроўваюцца вадзіцельскімі камісіямі ў падраздзяленні ДАІ на працягу трох працоўных дзён пасля атрымання інфармацыі аб з'яўленні ў вадзіцеля медыцынскіх паказанняў да кіравання. 

У Міністэрстве ўнутраных спраў нагадалі, што 28 ліпеня набыў моц закон «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы па пытаннях арганізацыі бяспекі дарожнага руху». Ён вызначае новыя падыходы да выяўлення парушэнняў правілаў спынення і стаянкі транспартных сродкаў з выкарыстаннем фотафіксацыі, а таксама прымусовай адбуксіроўкі і эвакуацыі транспартных сродкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць