Свет1111

Яцанюк: Мэта Расіі — не Данецк і не Луганск, а ўся Украіна

Расія чакае, што яе грузавікі з так званай «гуманітарнай дапамогай» будуць знішчаныя.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк падчас інтэрв'ю украінскім журналістам.

«Цяпер яны чакаюць, што некалькі машын гэтага так званага канвою будуць разбомбленыя. Прычым расейцамі ж. Але мы не дазволім гэтага», — сказаў Яцанюк.

Менавіта таму, як адзначыў Яцанюк, Кіеў выразна заявіў, што ўся адказнасць ляжыць выключна на РФ і персанальна на Пуціне.

Яцанюк распавёў, што былі агледжаныя 34 расійскія грузавікі, якія апынуліся паўпустымі. Так, у адным з КАМАЗаў, які можа правезці 25 тон, знайшлі 800 кг гарбаты — пару мяшкоў. Астатнія 33 грузавікі былі загружаныя максімум на 8 тон з 25 магчымых.

Яцанюк адзначыў, што з самага пачатку расейцы не планавалі ажыццяўляць ніякую гуманітарную місію.

Па словах прэм'ера, Расія хацела заехаць праз Харкаў на тэрыторыю, кантраляваную украінскім войскамі, а затым пад прыкрыццём «Правага сектара» або іншых украінскіх сіл расстраляць гэты груз і паказаць на веcь свет, «што гэта ж хунта». Аднак гэтыя планы, па словах Яцанюка, былі сарваныя.

Яцанюк таксама перакананы, што мэта Расіі — зрынуць цяперашнюю ўладу ва Украіне і вярнуць яе пад свой кантроль.

«Мэта — гэта не Данецк, мэта — гэта не Луганск, мэта — гэта Украіна», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, расейцы «ніяк не могуць супакоіцца, што мы прынялі рашэнне».

Пры гэтым ён запэўніў, што месца Украіны ў ЕС. «Мы — частка Еўропы, мы туды пайшлі, і мы туды прыйдзем», — заявіў ён.

Яцанюк адзначыў, што асноўная падрыхтоўка расейскіх уладаў заключаецца таксама ў падагрэве пратэстных настрояў сярод украінцаў, каб аднавіць кантроль над Украінай.

Ён выказаў надзею, што ні адзін украінец не дазволіць гэта зрабіць.

Прэм'ер заклікаў набрацца цярпення. «Украіна выйдзе на эканамічнае развіццё. Толькі выжыць трэба, трэба выстаяць», — сказаў ён.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць7

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ствараюць Акадэмію нацыянальнай адукацыі20

«Адчуванне, што трымаеш у руках жэле». У Мінску цяпер можна схадзіць у госці да звяркоў, якія вельмі любяць людзей

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

У Бабруйску спёка сёння днём рэзка змянілася на непагадзь ФОТЫ і ВІДЭА2

«У басейнах стоячы месца няма». Мінчукі рванулі на пляжы і ў аквазоны — і засталіся расчараваныя2

Сёння ўначы над Беларуссю ўзыдзе Клубнічны Месяц. Чаму яго так называюць?

«Штурмы ў крэдыт». Чым адрозніваецца фронт у справаздачах расійскага Генштаба ад рэальнасці9

Упершыню за час назіранняў тэмпература паветра ў Беларусі перакрочыла +40°C6

У Беларусі пагражаюць заблакаваць Spotify14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць7

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць