Свет1212

10-гадовы хлопчык ахвяраваў $100, падораных яму на дзень народзінаў, на бронекамізэлькі для АТА

10-гадовы львавянін Тарас Кроцька перадаў 1300 грыўняў (каля 100 даляраў) для дапамогі ўкраінскай арміі. Грошы хлопчык прынёс на радыёстанцыю, якая зладзіла кампанію збору сродкаў на дапамогу байцам АТА.

Хлопчык пакінуў запіску, у якой растлумачыў, што 1300 грыўняў яму падарылі сваякі на дзень нараджэння на планшэт, а ён вырашыў аддаць іх на бронекамізэлькі для ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пасля таго, як пра ўчынак Тараса дазналіся, з'явілася нямала ахвотных аддзячыць хлопцу — падарыць планшэт.

Па словах вядучага радыёстанцыі «Львоўская хваля» Андрэя Вялікага, па стане на раніцу пятніцы пагадзіліся 22 чалавекі і кампаніі, якія хочуць купіць яму планшэт.

Аналагічны ліст прыйшоў, у прыватнасці, і ў рэдакцыю ZAXID.NET. Чалавек не ўказвае ў лісце свайго імя, аднак просіць даць яму адрас Тараса і даведацца мадэль планшэта, пра які марыў хлопец.

«Такія дзеці не павінны заставацца без сваёй мары», — адзначыў ён.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА57

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»32

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні11

Ізраіль упершыню з сакавіка атакаваў Сірыю, абвінаваціўшы Турцыю ў спробе размясціць войскі на авіябазе ў Ідлібе

У Рыме праз засуху сталі бачныя апоры старажытнарымскага моста1

Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары21

У Варшаве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыянера

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА57

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць