Спорт22

Мінскае «Дынама» прайграла СКА ў матчы чэмпіянату КХЛ

Другое паражэнне запар пацярпела мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ. 8 верасня ў Санкт-Пецярбургу каманда Любаміра Покавіча прайграла мясцоваму СКА з лікам 2:5 (1:1, 1:2, 0:2).

У «Дынама» шайбы закінулі Артур Гаўрус (16.01, у большасці, пас — Аляксей Калюжны), Дзмітрый Мялешка (35.52, Аляксандр Кулакоў).

Трэба адзначыць, што ў складзе «Дынама» ўпершыню вызначыліся айчынныя хакеісты: у двух стартавых паядынках закідвалі і аддавалі галявыя перадачы выключна легіянеры.

Пасля трох гульняў «Дынама» з 2 ачкамі займае дзявятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 1 перамогу ў авертайме і пацярпеўшы 2 паражэнні ў асноўны час (розніца шайб 9-13).

Бамбардзіры па сістэме «гол+пас»: Чычу — 7 (4+3), Лінгле, Элісан — па 3 (1+2), Веске — 2 (0+2), Гаўрус, Мялешка, Шчахура — па 1 (1+0), Калюжны, Кулакоў — по 1 (0+1).

Наступныя чатыры матчы «Дынама» правядзе дома: 12 верасня — з «Атлантам» (Мыцішчы), 14-га — з ЦСКА (Масква), 18-га — з «Северсталлю» (Чарапавец), 20-га — з «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў7

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве25

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА6

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў7

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць