Эканоміка

У Беларусі змененыя сацыяльныя стандарты бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці

У Беларусі змененыя сацыяльныя стандарты бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства гандлю, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 840 ад 27 жніўня, якая набыла моц 3 верасня.

Як растлумачылі ў Мінгандлю, новым дакументам аптымізаваныя тыя нарматывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў, якія недастаткова запатрабаваныя насельніцтвам або затраты на якія значна перавышаюць іх эфект. У галіне бытавога абслугоўвання аптымізаваны нарматыў дзяржаўнага сацыяльнага стандарту па забяспечанасці насельніцтва сеткай комплексных прыёмных пунктаў па прыёме замоў на аказанне бытавых паслуг у сельскай мясцовасці. Новы нарматыў на ўзроўні адзін комплексны прыёмны пункт на 1,8—2,2 тыс. чалавек устаноўлены зыходзячы з узроўню запатрабаванасці бытавых паслуг сельскім насельніцтвам, а таксама ў мэтах павышэння эфектыўнасці функцыянавання комплексных прыёмных пунктаў і аптымізацыі іх структуры, адзначыла прэс-служба.

Удакладненая таксама яшчэ адна норма па гэтым сацыяльным стандарце. У аграгарадках, размешчаных на адлегласці менш як 3 км ад такіх жа комплексных прыёмных пунктаў, ад дзейных аб'ектаў бытавога абслугоўвання ў раённых і абласных цэнтрах, а таксама аграгарадках, зона абслугоўвання якіх менш за 600 чалавек, наяўнасць комплекснага прыёмнага пункта не абавязковая. 

Для аказання бытавых паслуг насельніцтву, якое жыве на тэрыторыях такіх аграгарадкоў, можа быць выкарыстаная выязная форма абслугоўвання. Гэты нарматыў таксама зменены. Выязное абслугоўванне паводле графіка не радзей як адзін раз на два тыдні ажыццяўляецца ў сельскіх населеных пунктах з колькасцю жыхароў больш за 200 чалавек, з колькасцю менш за 200 чалавек — на падставе заяўкі на працягу двух тыдняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць