Навука і тэхналогіі1515

Выйшла першая клавіятура з падтрымкай беларускай мовы для iOS

Свята ў беларускамоўных уладальнікаў iPhone ды iPad.

Кампанія Apple афіцыйна дагэтуль не падтрымлівае беларускую мову ў iOS, і беларускамоўныя ўладальнікі яе модных дэвайсаў доўгі час былі пазбаўленыя магчымасці без хітрыкаў пісаць у мабільных дадатках. Хто-ніхто нават называў гэта галоўнай праблемай беларускамоўных. Але сёння праблема вырашылася.

Не гледзячы на збор подпісаў пад адмысловай петыцыяй і мноства зваротаў ад карыстальнікаў, падтрымка беларускай мовы, на жаль, не з'явілася і ў новай восьмай версіі аперацыйнай сістэмы,

але кампанія Apple дазволіла іншым распрацоўнікам ствараць клавіятуры для iOS.

Гэтай магчымасцю адразу ж скарысталіся вытворцы папулярных альтэрнатыўных віртуальных клавіятур для Android, якія яшчэ ўвесну пачалі падрыхтоўку версій сваіх аплетаў для iOS. У першых дадатковых клавіятурах, якія былі даступныя ў дзень, калі iOS8 атрымала публічны рэліз, мультымоўнасць амаль адсутнічала. Але сітуацыя змяняецца.

Кампанія KeyPoint Technologies апублікавала 23 верасня ў AppStore сваю папулярную клавіятуру Adaptxt,

якая падтрымлівае болей за 90 моваў свету, у тым ліку беларускую. На гэты момант аплет распаўсюджваецца бясплатна.

Асаблівасцю Adaptxt з'яўляецца не толькі мультымоўнасць, клавіятура адсочвае дадаткі, у якіх піша карыстальнік, і прагназуе словы, каб такім чынам паскорыць напісанне. Таксама Adaptxt дае магчымасць змяняць тэму ўласнага афармлення, выкарыстоўвае каля 50 спецыялізаваных слоўнікаў і дазваляе іншую кастамізацыю.

Як дадаць клавіятуру беларускай мовы у iPhone або iPad

Спачатку неабходна абнавіць версію аперацыйнай сістэмы да iOS8, якая патрабуе як мінімум iPhone 4s, iPad 2 або iPad mini.

Інсталяваць з Appstore клавіятуру Adaptxt.

Знайсці ў наладках аплета Adaptxt пункт Add-on manager і спампаваць клавітуру «Беларуская»

Зайсці ў наладкі клавіятураў iOS:Setting>General>Keyboard>Keyboards>Add New keyboard і дадаць клавіятуру Adaptxt

Дазволіць клавіятуры неабходны ёй доступ:Setting>General>Keyboard>Keyboards>Keyboard -Adaptxt: Allow Full Access.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення12

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»5

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

Расійскае МЗС: Мы наблізіліся да дамоўленасці аб Украіне

Камандзір на мянушку «Юра Унітаз». Расійскія беспілотныя войскі можа ўзначаліць былы гандляр сантэхнікай6

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка3

Вельмі дзіўнае ДТЗ — Volkswagen трыма коламі павіс у паветры4

У Лунінецкім раёне 68‑гадовы кіроўца аўтобуса збіў маладога мужчыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення12

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць