Свет88

«Гэта не людзі, гэта жывёлы»: гісторыя 19-гадовай, што вярнулася з палона-пекла «Ісламскай дзяржавы»

Гэту гісторыю распавёў канал Еuronews у сюжэце «Яна вярнулася з пекла».

Амшы 19 гадоў. Разам з мужам і маленькім сынам яна жыла ў горнай вёсцы з пераважна езідскім насельніцтвам недалёка ад Сінджара на паўночным захадзе Ірака.

Кашмар пачаўся для яе ў ноч на 3 жніўня, калі вайна падступіла ўшчыльную да парога роднай хаты. Баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» ўвайшлі ў вёску, зламаўшы супраціў яе абаронцаў.

Амша, як і многія іншыя яе аднавяскоўкі, трапіла ў палон, пра які ўспамінае з жахам:

«Баевікі прадавалі жанчын езідак за 10—12 даляраў. Адна жанчына прызначалася для 10 мужчын. Хто можа апраўдаць такія паводзіны?

Ці можа Госпад такое прыняць? Гэта ганьба, калі жанчыну гвалцяць. Але калі яе гвалцяць 10 мужчын — то як гэта называецца? Гэта не людзі, гэта жывёлы».

Усіх мужчын вёскі джыхадысты забілі. Загінуў і муж Амшы. У яе на вачах яму стрэлілі ў спіну і ў патыліцу.

Разам з іншым жанчынамі Амшу прывезлі ў Масул. Ёй цудам удалося збегчы — дапамог адзін мясцовы жыхар.

Іншым жанчынам пашанцавала менш, яны ўсё яшчэ знаходзяцца ў палоне, і толькі адзінкам удаецца даць пра сябе знаць:

«Тры дні таму я размаўляла з маці, — распавядае дачка адной з палонных. — Яна закопвае свой мабільнік, каб яго не знайшлі.

Калі знойдуць тэлефон — расстрэльваюць за гэта на месцы.

Думаю, што яны знайшлі тэлефон маёй сястры: вось ужо 12 дзён яна нам не тэлефанавала».

Хтосьці з палонніц павесіўся на звязаных хустках. Думала пра гэта і Амша, але засталася жыць дзеля маленькага сына.

Цяпер яна хаваецца ў іракскім Курдыстане.

Паслядоўнікі езідызму — адной з самых старажытных рэлігій свету, якая сыходзіць каранямі ў зораастрызм — заўсёды пераследаваліся радыкальнымі ісламістамі.

Прасоўванне баевікоў «Ісламскай дзяржавы» пагражае ім генацыдам.

Каментары8

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць