Грамадства

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

У Мінску ўзмацняюць меры бяспекі на пляжах і іншых месцах адпачынку каля вадаёмаў. Міліцэйскія патрулі будуць дзяжурыць на пляжных тэрыторыях да 2‑й гадзіны ночы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае. Фота: «Наша Ніва»

Па словах кіраўніка Мінскай гарадской арганізацыі Таварыства ратавання на водах Дзмітрыя Мацюшкі, з пачатку купальнага сезона і па 12 жніўня ў вадаёмах сталіцы патанулі дзевяць чалавек. Усе яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Пры гэтым ратавальнікам удалося выратаваць 16 чалавек, а з пачатку года — 21.

Паводле аналізу выпадкаў, тыповы загінулы на вадзе ў Мінску — мужчына ва ўзросце ад 21 да 69 гадоў, які не працуе і ў той ці іншай ступені злоўжывае алкаголем. Асноўнымі фактарамі рызыкі застаюцца менавіта алкаголь і купанне ў ночы.

У сталічнай арганізацыі таварыства працуюць восем выратавальных станцый, манеўрана-пошукавая група і больш за 20 выратавальных пастоў, якія дзейнічаюць падчас купальнага сезона. Аднак штатныя правілы прадугледжваюць дзяжурства супрацоўнікаў таварыства ад узыходу сонца да наступлення цемры, таму начны кантроль за вадаёмамі сіламі ратавальнікаў не прадугледжаны.

Найбольшая колькасць выпадкаў утаплення адбылася ў чэрвені. Пасля аналізу здарэнняў улады вызначылі дадатковыя меры бяспекі.

Павялічваецца колькасць сумесных рэйдаў Таварыства ратавання на водах, міліцыі і МНС. Інтэрвалы паміж абходамі скарачаюць да 30 хвілін. Да працы залучаюць больш ратавальнікаў і плавальных сродкаў, а назіранне за акваторыяй арганізуюць таксама з вады.

У выхадныя дні на кожнай выратавальнай станцыі з 10:00 да 22:00 знаходзіцца супрацоўнік міліцыі. Разам з работнікамі Таварыства ратавання на водах ён удзельнічае ў абходах, рэйдах і прафілактычных мерапрыемствах, у тым ліку выяўляе людзей, якія знаходзяцца на пляжах у стане алкагольнага ап'янення.

Таксама было прапанавана павялічыць колькасць міліцэйскіх патрулёў на пляжах напярэдадні выхадных, у выхадныя і святочныя дні пасля 21:00. Прапанова атрымала падтрымку — сілавікі будуць дзяжурыць у зонах пляжнага адпачынку да 2‑й гадзіны ночы.

Пры гэтым у Мінгарвыканкаме звярнулі ўвагу, што ўзмоцнены кантроль патрэбны не толькі ў выхадныя. Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама Алега Корзуна, у будныя вечары на пляжах таксама шмат людзей.

На працягу купальнага сезона за купанне ў забароненых месцах ужо склалі 152 адміністрацыйныя пратаколы. Акрамя таго, на пляжах надалей прыцягваць да адказнасці за распіццё алкаголю і піва, паколькі пляжы з'яўляюцца грамадскімі месцамі.

Улады адзначаюць, што частка людзей свядома ігнаруе забароны і меры бяспекі. Таму прафілактычную працу з насельніцтвам плануюць працягваць, выкарыстоўваючы ўсе даступныя спосабы, каб знізіць колькасць трагічных выпадкаў на вадзе.

Каментары

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць