Здарэнні99

Банда «пажарнікаў» у Гомелі здзейсніла новыя злачынствы

Члены злачыннай групоўкі адседзелі і папаліся на новых злачынствах.

У 1990-х групоўка «крышавала» ўвесь Гомель. Пасля іх накрылі сілавікі. І ў сярэдзіне 2000-х адправілі за краты. Праўда, не ўсім адмералі вялікія тэрміны. Хто атрымаў ад 3 да 8 гадоў, паспелі адляжаць бакі на нарах і выйсці на свабоду. З прагай дзейнасці — злачыннай. За гэтую восень былыя «пажарнікі» паспелі ўжо тройчы адзначыцца ў крымінальных хроніках.

20 верасня на адным з лецішчаў пад Гомелем прагучаў выбух. Пазней следчыя высветлілі, што такім чынам гараджанін хацеў правучыць былога кампаньёна па бізнэсе — адбіць у яго грошы.

Крымінальную справу завялі па «хуліганцы». 42-гадовы падазраваны арыштаваны.

Пры ператрусе ў яго доме знайшлі пісталет-кулямёт «Agram-2000» з глушыцелем і патронамі. А такі арсенал дадаў да багажу яшчэ адну справу — па незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй.

Другі падзельнік па групоўцы пасля вызвалення таксама вярнуўся да ранейшага: скалаціў групу з дзевяці чалавек і «крышаваў» гандляроў спайсамі.

Асноўныя фігуранты справы — маладыя людзі 22—24 гадоў. Схема была простая: пакунак псіхатропнага рэчыва прадавалі за 200 тысяч рублёў, з якіх чвэрць атрымліваў гандляр, астатняе асядала ў руках групоўкі. З аднаго такога гандляра «крыша» атрымлівала каля 10 мільёнаў у месяц. А хто не пагаджаўся так працаваць — не цацкаліся: у традыцыях 90-х вывозілі ў лес і прыстаўлялі да скроні пісталет. Тут ужо не пагадзіцца было складана. Але і іх справа ўжо накіравана ў суд.

Яшчэ адзін «пажарнік» адзначыўся ў Рэчыцы, у складзе арганізаванай групоўкі, якая займалася махлярствам.

Крымінальная справа толькі рыхтуецца да перадачы ў суд, але ўжо вядомыя некаторыя акалічнасці. Жыхар Рэчыцы займаўся турыстычным бізнэсам і вырашыў набыць новы аўтобус. Выпадковыя знаёмыя паабяцалі дапамогу і пераканалі камерсанта перадаць ім $22 тысячы. Неўзабаве прадпрымальніку паведамілі, што тых грошай для добрага аўтобуса не хапае. Прапанавалі ў пазыку $10 тысяч. Той пагадзіўся, а ўгоду замацавалі натарыяльна. Але ні грошай, ні аўтобуса бізнэсовец не ўбачыў. Пасля ўжо пачаўся пошук махляроў, затрымалі іх па дарозе ў Расію. Меркавалі там адсядзецца. Балазе, месцы для іх знаёмыя: акурат на абшарах Расіі і вылоўлівалі падчас расследавання ў пачатку двухтысячных «пажарнікаў».

* * *

«Пажарнікі»  — самае буйное ў сучаснай гісторыі Гомеля крымінальнае фарміраванне, якое ў сярэдзіне 1990-х налічвала да 100 маладых людзей ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў. Па матэрыялах абвінавачання, арганізацыю ўзначалілі трое жыхароў абласнога цэнтра (З’ян, Ліцэн, Пажарнік). На працягу дзесяці гадоў яны займаліся рэкетам прадпрымальнікаў, кантралявалі прастытутак, валютчыкаў, таксістаў. На іх рахунку каля ста цяжкіх злачынстваў, у тым ліку згвалтаванні, рабаванні, махлярства, падпал.

Суды над «пажарнікамі» праходзілі ў Гомелі ў 2004—2010. У 2010 да 17 і 19 гадоў пазбаўлення волі былі прысуджаныя лідары групы, якіх затрымалі ў Маскве. Яшчэ каля паўсотні чалавек пасадзілі на тэрміны ад 3 да 16 гадоў.

Маштабная крымінальная дзейнасць «пажарнікаў» стала магчымай пры бяздзейнасці кіраўнікоў праваахоўных органаў вобласці.

Некаторыя з супрацоўнікаў пракуратуры і УУС стаялі на забеспячэнні ў бандытаў. Напрыклад, начальнік крымінальнага вышуку быў асуджаны потым да 18 гадоў пазбаўлення волі, яшчэ некаторыя аператыўнікі — да меншых тэрмінаў.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся4

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся

Усе навіны →
Усе навіны

Ватыкан паведаміў пра складаную клінічную сітуацыю са здароўем Папы Францішка

24-гадовая дзяўчына з Барысава патанула ў ванне5

Агент Дудкін расказаў, як даваў КДБ справаздачы пра Латушку і магілёўскіх студэнтаў25

Украіна нічога не ведала пра перамовы ў Саудаўскай Аравіі і не будзе іх прызнаваць11

Лукашэнка прапанаваў стварыць спіс «сумленных» бізнэсменаў, якія атрымаюць індульгенцыю ад праверак6

«Wildberries павінен працаваць на дзяржаву». На нарадзе ў Лукашэнкі была самая багатая жанчына Расіі5

«Ніна, Вадзім, Ульяна, Авенір і Авігея». Як жыве сям'я, дзе нядаўна нарадзілася 14-е дзіця5

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries13

Халезін: Можа адбыцца момант, калі Лукашэнка папросіць увайсці ў Беларусь полк Каліноўскага19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся4

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць