Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»88

"Па рагах амэрыкосам": вэрбальна і вяла :)

Лёгіка расейскага "ястраба": хай, маўляў, беларускія браты накладуць… у сэнсе — мараторый :) — на дамовы з праклятымі буржуінамі і разьвяжуць нам рукі для адэкватнага адказу.

Частку нашае публікі ўсхвалявала ўчорашняя заява Лукашэнкі пра гатовасьць падтрымаць Расею ў пытаньні пра разьмяшчэньне элемэнтаў амэрыканскай супрацьракетнай абароны. Сёньняшнюю прэсавую канфэрэнцыю начальніка расейскага генштабу Балуеўскага з закідамі ў бок Вашынгтону хто-кольвек палічыў прамым наступствам перамоваў у Менску.

Але "пасьля нечага" не абавязкова азначае "ў выніку нечага".

У Расеі — свая перадвыбарная "гульня ў вайну". Значнай частцы тамтэйшага электарату падабаецца, калі палітыкі і генэралы вэрбальна "даюць па рагах амэрыкосам".

Балуеўскі, здаецца, ніводнага разу і не згадаў пра Беларусь. Праўда, на гэтую тэму пасьпеў ужо выказацца адстаўны "ястраб" генэрал Івашоў. Ён па пунктах выклаў праграму мэтадычнага ўцягваньня нашае краіны ў новую халодную вайну. Хай, маўляў, беларускія браты накладуць… у сэнсе — мараторый :) — на дамовы з праклятымі буржуінамі і разьвяжуць нам рукі для адэкватнага адказу.

Генэрал марыць, каб Беларусь нацэліла сваю баявую авіяцыю на аб'екты амэрыканскай супрацьракетнай абароны ў Польшчы ды Чэхіі, пусьціла сюды "расейскія ўдарныя ды абаронныя сродкі", а калі справа зойдзе далёка — прапануе нам паставіць пытаньне аб выхадзе зь Лісабонскага пратаколу ды адкрыць шлях да разьмяшчэньня ядравай зброі.

Зараз, таварыш генэрал, толькі штаны падцягнем!

Трэ' было бачыць учора па тэлевізіі, як дзяжурна, без імпэту казаў Аляксандар Лукашэнка на тэму супрацьракетнай абароны. Вялы піяраўскі пас за паўтара мільярды крэдыту.

Пройдуць выбары ў Расеі — і там імпэт згасьне (хаця ўвогуле вялікадзяржаўная рыторыка застанецца на ўзбраеньні). Цяперашняя расейская эліта з рахункамі ў заходніх банках ніколі ня згодзіцца мяняць банкетныя фракі на шынялі халоднае вайны. Афіцыйнаму Менску таксама недарэчы абвастраць стасункі з Эўропай.

Дый, у рэшце рэштаў, ці такія неразважлівыя ў Крамлі стратэгі, каб даваць у рукі суседу ядравую зброю?

Тут і без яе зь цяжкасьцю дамаўляюцца пра элемэнтарныя рэчы. Так, відавочна, што адной з мэтаў візыту Пуціна было гарантаваньне бесперабойных паставак энэрганосьбітаў у Эўропу. У выніку Лукашэнка публічна заявіў пра адказнасьць за гэта, не забыўшы падкрэсьліць, што Эўропа мусіць быць надта ўдзячная.

Вось тое, што сёньня прадстаўнік "Газпрому" паабяцаў нам газ па $119 у першым квартале новага году, — акурат і можа быць наступствам візыту Пуціна. Маленькі пернік. Заўважце, дарэчы, гэтае маскоўскае ноў-хаў: цяпер можна ставіць на вушы штоквартальна!

ЗЫ. Як заўжды, з вытанчанай зьедлівасьцю піша пра перамовы ў Менску Андрэй Калесьнікаў у "Коммерсанте". Для аматараў жанру: артыкул ляжыць во тутака.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма26

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»65

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма26

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць