Здарэнні

Пад Камянцом супрацоўнікі ДАІ спынялі п'янага кіроўцу стрэламі па колах аўтамабіля

У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці супрацоўнікам ДАІ давялося спыняць п'янага кіроўцу стрэламі па колах аўтамабіля. 

Як паведаміў начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, інцыдэнт адбыўся 27 кастрычніка. У 13.15 у дзяжурную часць Камянецкага РАУС патэлефанаваў грамадзянін і сказаў, што ў напрамку Камянца рухаецца аўтамабіль «Хонда-Цывік», якім кіруе нецвярозы кіроўца. 

Супрацоўнікі ДАІ знайшлі згаданы аўтамабіль на аўтадарозе станцыя Высока-Літоўск — Вярховічы — Каленкавічы — Камянец і падалі яго кіроўцу сігнал аб спыненні. Праігнараваўшы яго, аўтамабіліст спрабаваў уцячы, наносячы шкоду па шляху дарожным знакам і агароджы. Каб не дапусціць уезду «Хонды» ў райцэнтр, супрацоўнікі ДАІ прынялі рашэнне выкарыстаць табельную зброю. Паколькі тры папераджальныя стрэлы ў паветра кіроўцу не спынілі, супрацоўнікам ДАІ давялося страляць па колах аўтамабіля. У выніку непадалёк ад Камянца ён быў затрыманы. 

За рулём знаходзіўся 31-гадовы мясцовы жыхар. Медыцынскі агляд выявіў, што канцэнтрацыя алкаголю ў парах выдыханага ім паветра складае 2,7 праміле. У дачыненні да парушальніка складзены шэсць адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, а таксама за невыкананне патрабавання аб спыненні транспартнага сродку. Аўтамабіль дастаўлены на штрафстаянку.

Як зазначыла Сахарчук, з пачатку гэтага года на дарогах Брэсцкай вобласці было затрымана 4.785 нецвярозых кіроўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта80

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта80

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць