Шклоўскі завод газетнай паперы ўчора так і не быў запушчаны. Журналісты і чыноўнікі сабраліся на ўрачыстае мерапрыемства, але так і не дачакаліся першай прадукцыі прадпрыемства.

Кіраўніцтва завода ад каментароў устрымалася, а чыноўнікі райвыканкаму кажуць, што ў апошні момант былі выяўленыя недахопы, над выпраўленнем якіх цяпер працуюць спецыялісты, паведамляе газета «Советская Белоруссия».

Нагадаем, што з‑за недахопу айчынных спецыялістаў, у Шклоў запрашалі інжынераў з Аўстрыі, Фінляндыі і Італіі.

Афіцыйная прапаганда сцвярджае, што шклоўскае прадпрыемства зможа цалкам забяспечыць патрэбнасці беларускіх друкаваных выданняў і паперу не трэба будзе купляць у Расіі.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0