У судзе Савецкага раёна Мінска спынена спроба ўцячы з-пад варты.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 20 лістапада каля 17.10 у будынку суда двое абвінавачваных учынілі напад на супрацоўнікаў міліцыі пасля заканчэння судовага пасяджэння. Спроба ўцячы спынена супрацоўнікамі спецыяльнага падраздзялення па канваяванні.
Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
Каментары