Мова1616

Як у вас з мовай? ТБМ зрабіла даследаванне аб стане беларускай мовы ва ўсіх раёнах і гарадах Беларусі + СКАНЫ АДКАЗАЎ 

Таварыства беларускай мовы правяло маштабнае даследаванне стану беларускай мовы ва ўсіх раёнах і абласных цэнтрах краіны. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што такога маштабнага маніторынгу да яго не рабіў яшчэ ніхто.

ТБМ распрацавала спецыяльную анкету, пытанні якой пакрываюць аспекты ўжывання беларускай мовы ў органах улады, у сферы адукацыі, у афармленні населеных пунктаў і памяшканняў, культуры і сродкаў масавай інфармацыі.

Усяго было разаслана каля 140 запытаў. На ўсе з іх прыйшлі адказы. Прычым Алег Трусаў прыемна здзіўлены, што па-расейску адказалі толькі некалькі райвыканкамаў.

А вось самі адказы значна адрозніваюцца адзін ад аднаго. У якасці ўзорнага адказа на запыт ТБМ Трусаў прыводзіць ліст Ляхавіцкага райвыканкама. «Яны хоць і адказалі па-расійску, але на трох старонках палічылі ў працэнтах усе паказчыкі, аб якіх мы пыталіся. Глядзіце, нават напісалі: «Таблички на дверях в районной центральной больнице оформлены на белорусском языке». А ў дужках пасля слова «таблички» ўдакладняюць: шыльды», — паказвае дакумент Трусаў.

З гэтага ж адказу можна даведацца, што ў Ляхавіцкім раёне ў 2013 — першай палове 2014 года 3% рашэнняў былі прынятыя па-беларуску, а сельвыканкамы прынялі на мове тытульнай нацыі 1% рашэнняў.

Аднак не ўсе чыноўнікі захацелі паведамляць ТБМ аб стане беларускай мовы на падначаленых тэрыторыях і даслалі дзяжурныя адпіскі.

Так, напрыклад, Чачэрскі райвыканкам напісаў, што «адсоткавыя суадносіны ў вядзенні дакументаў на беларускай мове ў органах улады, сферы адукацыі і культуры, афармленні населеных пунктаў і іншых неабходных Вам сферах раённы выканаўчы камітэт не адсочвае».

Баранавіцкі гарвыканкам патлумачыў, што «апрацоўка, абагульненне і размеркаванне статыстычных дадзеных аб выкарыстанні беларускай мовы ў вышэйназваных сферах у кампетэнцыю органаў кіравання не ўваходзяць».

Гродзенскі гарвыканкам скупа паведаміў, што «інфармацыю па запрошаных пытаннях даць не прадстаўляецца магчымым».

А Кіраўскі райвыканкам проста сказаў, што непадсправаздачны грамадскім аб'яднанням.

«Наша Ніва» прапануе азнаёміцца з некаторамі адказамі, прадстаўленымі Таварыствам беларускай мовы:

Каментары16

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць