Свет88

Bloomberg: Цэны на нафту могуць упасці ніжэй за $40

Цяперашні абвал цэн на нафту — найгоршы з часоў краху фінансавай сістэмы ў 2008 г. Ён пагражае не менш сур'ёзнымі наступствамі на валютных рынках, чым 30 гадоў таму, калі абвал валюты прывёў да даўгавога крызісу Мексікі і распаду СССР, гаворыцца ў рэдакцыйнай калонцы Bloomberg.

Як нагадвае Bloomberg, за 2014 цэны на нафту ўпалі на 37%.

Найбуйнейшы вытворца нафты, Расія, не можа больш разлічваць на ранейшыя прыбыткі ад экспарту нафты для падтрымання эканомікі, аслабелай ад дзеяння санкцый. Ад рашэння краін АПЕК не зніжаць узровень здабычы нафты таксама пакутуюць Іран, Нігерыя і Венесуэла, што таксама трапілі пад санкцыі Захаду.

«Гэта таксама вялікае ўзрушэнне для Каракаса, Тэгерана і Абуджы [сталіца Нігерыі]», — сцвярджае віцэ-старшыня кансалтынгавай кампаніі Englewood Дэніэл Ергін.

Паводле яго слоў, у сувязі з абвалам цэнаў на нафту сусветную эканоміку чакае яшчэ вялікая нявызначанасць.

Большасці краін — удзельніц АПЕК спатрэбяцца цэны на нафту, якія значна перавышаюць 100 даляраў за барэль, каб залатаць дзіркі ў бюджэце, сцвярджае вядучы даследчык Chatham House Пол Стывенс.

Калі яны пачнуць зразаць свае выдаткі, пачнуцца праблемы, адзначае ён.

«Зараз мы назіраем шокавы эфект ад рашэння АПЕК, гэта будзе працягвацца яшчэ пару тыдняў, пасля чаго стане зразумела, да якога ўзроўню ў рэчаіснасці ўпалі цэны на нафту», — кажа Ергін.

Цяпер улады розных краін спрабуюць вылічыць новы цэнавы калідор нафты. Цэны могуць падаць да таго часу, пакуль пакрываюць выдаткі на здабычу нафты. Па словах Стывенса, здабыча сланцавай нафты будзе акупляцца нават пры цане ніжэй за 40 даляраў за барэль.

Расія здаецца найбольш уразлівай краінай ад падзення цэнаў на нафту, мяркуе вядучы аналітык Danske Banke Алан вон Мехрэн.

«Вялікі спад цэнаў на нафту ў 1997—1998 гадах быў адным з фактараў, якія прывялі да дэфолту ў Расіі ў жніўні 1998 года», — нагадвае ён.

Нафта і газ складаюць 68% экспарту Расіі і 50% федэральнага бюджэту, адзначае выданне.

За год Расія ўжо згубіла амаль 90 млрд даляраў валютных запасаў, што складае 4,5% эканомікі краіны. З чэрвеня курс рубля да даляра знізіўся на 31%. Цана на нафту маркі Brent дасягнула рэкордна нізкага значэння з часоў фінансавага крызісу 2008 года, калі яна каштавала каля 36 даляраў за барэль.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?14

Грамадстваудакладнена14

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол

Новы мем — чалавек-вентылятар. Часам нават чалавек-кандыцыянер3

Учора ўвечары частка Салігорска засталася без вады

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым3

Забудзьце пра «белага лебедзя». Сафійскаму сабору ў Полацку прапануюць вярнуць гістарычны каляровы фасад17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?14

Грамадстваудакладнена14

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць