Мова2323

Мова наша. Кошка ці котка?

А ці ведаеце Вы такую кветку — казялец? Я таксама не ведаў. Прыйшлося браць лацінскую назву (Ranunculus acer) ды корпацца ў Вікіпедыі. Зірнуў адно на карцінку — гэта ж кураслеп! Той самы кураслеп, што пра яго суседка наша казала, каб я, малы, яго не прыносіў, бо яна праз гэта аслепне.

Дык гэта я да чаго вяду… Наша мова вельмі разнастайная. У адным рэгіёне кветачку так назавуць, у другім інакш. Гэдаксама і птушкі. Успомнім нашу каню, якую называюць яшчэ канюхом, сарычам, кавурам, мышаловам. Гэта птушка, ястрабок палявы, што просіць «пі-і-іць». А нашы паэты ўмелі розныя назвы выкарыстоўваць. Янка Купала:

Як у служкі сходзяць леты
Ў пастуха,
Пытай, маці, птушкігэтай
Канюха.

Запытайся гэтай хмары 
Гэтых слёз,
Гэтай кветкі на папары —
Гэтых лоз,

Гэтай грушы сярод поля
I балот:
Яны ўсе аб маёй долі
Вядуць шчот(«Адвечная песня»)

Прытаіцца да моху русалка, лясун,
Каня вечнага «піць» не заводзіць:
Пад звон-песню жывучых гусляравых струн
Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць(«Курган»)

Гэта стыхія нашае мовы — «кошка» і «котка», «спявае» і «пяе» і г. д.

Разбяромся, «котка» ці «кошка»?

Слоўнік «Жывёльны свет» і Атлас беларускіх народных гаворак кажуць нам, што амаль уся Беларусь кажа «кошка». Апроч паўночнага захаду. Ці можна, такім чынам, праігнараваць паўночны захад? Відаць, не, бо гэта радзіма літаратурнае мовы. Такія пісьменнікі, як Змітрок Бядуля, ўжывалі «котка»:

Кожная котка мае аксамітную падушачкукоўдрачкупасцель і наогул поўны гардэроб(«Салавей»)

Таму, калі Вы любіце класіку, калі Вы кансерватар — то можаце пільнавацца крытэра віленска-мінскіх гаворак (радзімы літаратурнае мовы) і казаць котка. Але калі вы прывыклі да кошка — таксама правільна добра.

Бабуля ніколі не давала сваім катам імёнаўназываючы іх проста Катамі або Кошкамі(Уладзімір Арлоў. «Прароцтвы Розы Герцыковіч»)

Не боймася разнастайнасці. Яна толькі ўпрыгожвае наш прыгожы беларускі свет.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»72

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Рабога сусліка ў Беларусі заўважылі ў нечаканым месцы

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

Google у тры разы скарачае аб'ём бясплатнага «воблака» для новых карыстальнікаў6

Стваральнік «Куфра»: Цяпер не час пытацца, што Ціханоўская можа зрабіць для цябе. Пытанне, што можаш зрабіць ты15

Што за падлеткавы мем з Чарамшою? Абсурд нейкі13

Апошняй перарэгістрацыі не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія1

У Мінску з’явілася новая гарадская скульптура — з рыбаком, паляўнічым, катом і сабакам9

У Быдгашчы паляка судзяць за шпіянаж. Ён ездзіў са знаёмым у Беларусь і падвяргаўся допыту на мяжы4

У крамы Мінска завезлі беларускія клубніцы — але цэны шалёныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»72

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць