Свет11

Прадстаўнік «ЛНР»: Дата сустрэчы кантактнай групы ў Мінску застаецца нявызначанай

Сустрэчы кантактнай групы па Украіне ў нядзелю не будзе, паведаміў упаўнаважаны ЛНР на перамовах, намеснік старшыні Народнага савета Уладзіслаў Дэйнега.

Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка анансаваў правядзенне чарговай сустрэчы трохбаковай кантактнай групы ў Мінску ў нядзелю, 21 снежня.

«Сёння яе не будзе, я знаходжуся тут, у Луганску. У Мінск сёння паспець не магу. Мы гатовыя выязджаць з (афіцыйным прадстаўніком ДНР) Пушыліным ў любы момант», — сказаў ён па тэлефоне.

У пятніцу прадстаўнікі ДНР, ЛНР і Кіева праводзілі відэаканферэнцыю, на якой не ўдалося ўзгадніць дату новага раўнду перамоваў у Мінску.

Дэйнега адзначыў, што кіеўскі бок пакуль не можа заявіць пра гатоўнасць да сустрэчы, паколькі ім яшчэ патрэбны час, каб абмеркаваць пытанні, якія ўзніклі на відэаканферэнцыі.

Паводле яго слоў, кіеўская бок абмяркоўвае пытанні парадку дня будучай Мінскай сустрэчы. Дэйнега нагадаў, што па выніках відэаканферэнцыі было ўзгодненае пэўнае кола пытанняў.

Паводле Дэйнегі, у парадак дня ўваходзіць рэалізацыя мерапрыемстваў мінскага мемарандума, у тым ліку запуск законаў аб асаблівым статусе Данбаса, закон аб амністыі і яго прымяненне, абмен палоннымі «ўсіх на ўсіх» з вызначэннем этапнасці гэтага працэсу, зняцце блакады.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне4

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць