Грамадства4040

На судзе па справе аб збіцці гея напалі на журналістаў

Пасля судовага пасяджэння 6 студзеня над Дзмітрыем Лукашэвічам, якога абвінавачваюць у збіцці Міхаіла Пішчэўскага, сябры і сваякі напалі на журналістаў, прысутных у зале судовых паседжанняў.

Маці Міхаіла Пішчэўскага Таццяна і яго сястра Валянціна. 

Знаёмыя Лукашэвіча, а таксама яго сястра з мужам, у грубай форме спрабавалі спыніць спробы журналістаў сфатаграфаваць абвінавачванага або падысці ды пагутарыць з ім. Журналістаў выцягвалі і выштурхоўвалі з залы.

Дзмітрый Лукашэвіч. 

Асабліва жорстка дзейнічалі супраць тэлеаператара Аляксандра Баразенкі і карэспандэнта радыё Свабода Алега Груздзіловіча. У Груздзіловіча нават забралі дыктафон, а потым закапалі ў двары ў снезе.

Нагадаем, што ў судзе Цэнтральнага раёна разглядаецца справа Міхаіла Пішчэўскага, якога ў маі 2014 года збіў ля начнога клуба «Андэрворлд» Дзмітрый Лукашэвіч. Пішчэўскі атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму.

Пасля абвяшчэння перапынку знаёмыя і сваякі Лукашэвіча груба заміналі журналістам працаваць.

Яму выдалілі каля 20% галаўнога мозгу і цяпер ён большую частку часу знаходзіцца ў беспрытомным стане. Мяркуецца, што повадам для бойкі стала абраза сэксуальнай арыентацыі Пішчэўскага — той быў геем.

Першапачаткова суд прызначыў Лукашэвічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 8 месяцаў пазбаўлення волі і абавязалі выплаціць пацярпеламу 100 мільёнаў рублёў. Аднак бацькі Пішчэўскага, а таксама пракуратура абскардзілі прысуд як занадта мяккі. Папярэдні прысуд быў адменены, а справа пераглядаецца ў новым складзе суда.

Журналістаў спрабавалі сілком выцягнуць з судовай залы.

Сёння суддзя Хома заслухаў сведкаў абодвух бакоў. У працэсе абвешчаны перапынак да 14:30 8 студзеня.

 

Каментары40

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства6

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію5

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў3

Цэны на басейны Мінска на 2025 год. У тым ліку на новы Нацыянальны16

У Прыднястроўі адключылі ацяпленне, гарачую ваду і газ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства6

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →