Мова2828

Мова наша. Калавур, Калаўр ці Калаур? 

З прызначэннем новага старшыні Нацбанка паўстала пытанне, як яго правільна пісаць па-беларуску. Калавур, Калаўр ці Калаур? Ёсць пытанні і да націску. КалаУр ці КалАур?

Варыянт 1. Калаур

Такую форму выкарыстоўвае сайт Нацбанка і іншых афіцыйных структур, а таксама дзяржаўныя газеты і інфармагенцтва БелТА. Як патлумачылі ў Нацбанку, менавіта так запісвае сваё прозвішча сам старшыня, запаўняючы дакументы па-беларуску.

Аднак гэты варыянт памылковы. Пасля галоснай «у» мусіць змяняцца, слова няма сярод выключэнняў.

Варыянт 2. Калавур

Гэтая форма слушная, калі націск падае на «у» - КалавУр. Тады ўзнікае прыстаўны гук «в».

Чытач «Нашай Нівы» з Берасцейшчыны даслаў скан свайго пашпарту. У ім прозвішча па-беларуску напісана як «Калавур», па-руску — «Каллаур».

А на Піншчыне, напрыклад, ёсць вёска Калавуравічы. Такая шыльда вісіць у яе пачатку.

Варыянт 3. Калаўр

Родныя старшыні Нацбанка, размаўляючы з карэспандэнтамі «НН» прамаўлялі прозвішча з націскам на другі склад — «КалАўр». У такой сітуацыі прыстаўны зычны з'яўляцца не будзе, затое, паводле агульнага правіла, «у» пераходзіць у «ў», патлумачылі нам у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук.

Такім чынам, існуюць два варыянты гэтага прозвішча з рознымі націскамі і напісаннем: КалавУр, і КалАўр. Паколькі ў сям'і і на радзіме старшыні Нацбанка ўжываюць другі варыянт, то будзем так пісаць і мы. А афіцыйным СМІ і Нацбанку раім па-беларуску пісаць з «у» кароткім.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць