Свет1414

У Індыі мужчына жыўцом закапаў у зямлю 10-гадовую дачку

У Індыі арыштавалі мужчыну, які жыўцом закапаў сваё дзіця, таму што яно было дзяўчынкай, піша The Mirror. Абдул Хусэйн звязаў малую, заклеіў рот і закапаў у зямлю, пакуль яго жонкі не было дома.

khabar.ndtv.com

Арыштаваны за спробу пахаваць жывую дачку прызнаўся, што зрабіў гэта таму, што яна была жаночага полу.

Паводле інфармацыі паліцыі, шакавальны інцыдэнт адбыўся ў горадзе Трыпуры. Абдул Хусэйн выкапаў яму ў сваім садзе за домам, і, пакуль яго жонка адсутнічала, пасадзіў у гэтую яму сваю малалетнюю дачку, якую папярэдне пераматаў скотчам.

Ён закапаў дзяўчынку амаль па грудзі, але тут дадому вярнулася яго жонка. Жанчына здзівілася, што дзіцяці няма дома, і пачала шукаць дзяўчынку. Каб маці нічога не заўважыла, бацька накінуў на галаву і рукі малой бамбукавы кошык, паколькі меў намер крыху пазней завяршыць сваю расправу над дачкой і цалкам закапаць яе ў зямлю.

Аднак жонка Абдула пачала моцна перажываць з-за таго, што не магла знайсці дачку. Малую неўзабаве знайшлі суседзі. Яны разам з маці дзяўчынкі збілі бацьку, не чакаючы прыезду паліцыі.

Праваахоўнікі арыштавалі Абдула за замах на забойства дзіцяці, і цяпер яго чакае суд.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска3

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына з помсты пісаў даносы на канкурэнтаў — чым скончылася гісторыя1

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант18

«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 171

«Пры норме ў 12 пацыентаў прымае 30». Суд з-за выдаленага зуба ў Рагачове паказаў недахоп дактароў у рэгіёнах4

На Камароўскім рынку ў Мінску патаннелі клубніцы і чарэшня

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі2

Паведамляецца пра выкід радыяцыі ў Натанзе ў Іране3

Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу5

Трамп: Некаторыя ў Іране смела гаварылі. Цяпер яны мёртвыя, і будзе яшчэ горш!10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска3

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць