Свет3131

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа

У ЗША беларуса Аляксандра Булатага, сына палітычнага ўцекача Вадзіма Булатага, які легальна ўехаў у краіну, хочуць дэпартаваць у паскораным парадку. Прычына — узмацненне строгасці міграцыйнай палітыкі, якое праводзіць адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа, піша «Люстэрка» са спасылкай на NPR.

Акцыя супраць мігранцкай палітыкі Трампа ў Сіэтле. Фота: AP Foto/Ryan Sun

Вадзім Булаты браў удзел у пратэстах у Беларусі, у 2022 годзе выехаў з краіны і атрымаў палітычны прытулак у ЗША. Цяпер ён жыве ў Мінесоце. У маі 2025 года Вадзім суправаджаў свайго старэйшага сына Аляксандра на першае слуханне ў мясцовым іміграцыйным судзе.

Аляксандр прыбыў у ЗША ў 2024 годзе на законных падставах, праз дадатак CBP One-інструмент, распрацаваны пры адміністрацыі папярэдняга прэзідэнта Джо Байдэна, каб легалізаваць уезд мігрантаў праз пэўныя пункты пропуску. Ён таксама падаў заяву на прытулак і планаваў аб'яднаць сваю справу з бацькавай. Аднак на слуханні адвакат Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША нечакана хадайнічаў аб закрыцці справы.

Спачатку Вадзім успрыняў гэта як фармальнасць — маўляў, цяпер іх з сынам кейсы будуць разглядацца як адно цэлае. Але, з ягоных слоў, гэта была «юрыдычная пастка». Адразу пасля выхаду з залы суда Аляксандра затрымалі супрацоўнікі службы іміграцыйнага кантролю (ICE) ЗША. Яму заявілі, што ён падлягае паскоранай дэпартацыі цягам трох дзён.

З тых часоў беларус знаходзіцца ў іміграцыйным ізалятары ў Мінесоце, а ягоны адвакат Малінда Шміхен спрабуе спыніць высылку, сцвярджаючы, што ў Беларусі мужчыну пагражае неадкладны арышт.

Гэты выпадак — частка новай стратэгіі адміністрацыі Дональда Трампа, якая пачала рэзка ўзмацняць строгасць іміграцыйнай палітыкі, асабліва ў дачыненні да тых, хто прыбыў па гуманітарных праграмах яшчэ пры Байдэне. ICE атрымала новую норму — да 3000 арыштаў у дзень. З канца мая пачалі масава закрываць справы мігрантаў у судах, а пасля тут жа затрымліваць іх на выхадзе. Новая практыка распаўсюдзілася ўжо як мінімум на 14 гарадоў ЗША і актыўна пашыраецца.

Паводле ацэнкі іміграцыйных юрыстаў, такія дзеянні пазбаўляюць людзей законнага права на судовую абарону і фактычна абыходзяць працэдуру надання прытулку. Па сутнасці, мігрантам даводзіцца выбіраць: альбо быць высланымі з ЗША, альбо пагаджацца на «самадэпартацыю».

Хоць Аляксандр прыбыў у краіну легальна, без парушэнняў і з пададзенай заявай на прытулак, ягоная справа апынулася ў спісе на паскораную дэпартацыю (expedited removal), якая не прадугледжвае паўнавартаснага слухання і аўтаматычна блакуе паўторны ўезд у ЗША на пяць гадоў. Дзякуючы дзеянням адваката справа Аляксандра была часова адноўленая, але, нягледзячы на адтэрміноўку, ён па-ранейшаму ўтрымліваецца ў зняволенні ў іміграцыйным ізалятары.

Вадзім Булаты расказаў, што яму ўдаецца рэгулярна мець зносіны з сынам. Так, ён даведаўся, што камера Аляксандра перапоўненая — беларус дзеліць яе з 30 іншымі зняволенымі. Ім не выключаюць святло і не дазваляюць выходзіць на вуліцу падыхаць свежым паветрам.

Па словах Вадзіма, ягоная сям'я была шчаслівая ў ЗША і адчувала сябе ў бяспецы. Але цяпер, нават маючы легальны статус, ён баіцца за сябе, жонку, Аляксандра і іншых сыноў.

«Я ўжо аднойчы ўцёк ад дыктатуры ў Беларусі. Не хачу, каб яна пачалася і тут», — кажа мужчына.

Раней Дональд Трамп заяўляў пра намер дэпартаваць рэкордную колькасць мігрантаў, якія знаходзяцца ў ЗША нелегальна, і звяртаўся да нестандартных юрыдычных метадаў для ўзмацнення дэпартацый. А Вярхоўны суд ЗША раней фактычна дазволіў Дональду Трампу выкарыстоўваць закон 1798 года для высылкі з краіны меркаваных членаў злачынных груповак.

Пазней Міністэрства ўнутранай бяспекі (DHS) ЗША абвясціла аб запуску новай праграмы для нелегальных імігрантаў, якая дазваляе атрымаць дарожную дапамогу і стыпендыю ў памеры 1000 даляраў пры добраахвотным вяртанні на радзіму. Міністр DHS Крысці Ноэм заявіла, што добраахвотная самадэпартацыя — гэта «самы бяспечны і эканамічна выгадны» спосаб пакінуць ЗША, пазбегнуўшы затрымання з боку іміграцыйнай службы.

Праграма зніжае выдаткі падаткаплацельшчыкаў на дэпартацыйныя працэдуры прыкладна на 70%. Удзельнікі, якія дэманструюць рэальныя крокі да ад'езду, не будуць лічыцца прыярытэтнымі для дэпартацыі, а таксама могуць захаваць шанец на легальны ўезд у будучыні.

Каментары31

  • Кáрма
    13.06.2025
    «...камера Аляксандра перапоўненая — беларус дзеліць яе з 30 іншымі зняволенымі. Ім не выключаюць святло і не дазваляюць выходзіць на вуліцу падыхаць свежым паветрам».

    Спадзяюся, ёсьць бог на сьвеце, кáрма, што-кольвек – і такія ўмовы спаткаюць аднаго Ляпідарнага Палітыка, які разам са сваімі прыхільнікамі (якія ў тым ліку жывуць у ЗША) на ўсе лады славіў Трампа.
  • Мексіканец
    13.06.2025
    Памахаў сцяжком --- грамадзянін ЗША.
  • Дык што маем?
    13.06.2025
    Лапідарны лукашызм Трампа хочуць схаваць за пустымі словамі пра Байдэна.
    Што там сёння з правамі чалавека, правам і законам? Што там за сталінская разнарадка на рэпрэсіі і тэрор? Ай, а вось Байдэн тамсьці калісьці штосьці чагосьці....

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць