Свет1313

Беларускія айцішнікі з'язджаюць з Літвы? Як змяняецца колькасць беларусаў у Літве па тыпах ДНЖ

Статыстыка паказвае, што колькасць беларусаў з ДНЖ Літвы працягвае скарачацца. У тым ліку за кошт змяншэння колькасці высокакваліфікаваных спецыялістаў, але асноўны ўнёсак у адмоўны баланс уносяць не айцішнікі.

Беларусы амаль паўсюль на першым месцы

Пачынаючы з гэтага года, літоўскі дэпартамент міграцыі стаў публікаваць больш падрабязную статыстыку па трымальніках ДНЖ. Дзякуючы гэтаму, можна адсачыць, як змяняецца колькасць грамадзян Беларусі з ДНЖ таго ці іншага тыпу.

Па стане на 1 студзеня 2025 года, у Літве было 57 511 грамадзян Беларусі з ДНЖ усіх тыпаў.

Дзейныя дазволы на часовае пражыванне ў Літве па падставах выдачы, станам на 1 студзеня 2025 года. Табліца: Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі

З іх 3 605 чалавек мелі ДНЖ тыпу EU Blue Card (літ. Aukšta kvalifikacija). Такі дакумент выдаецца высокакваліфікаваным спецыялістам, якія адпавядаюць пэўным крытэрам па ўзроўню зарплаты, вышэйшай адукацыі або досведу працы ў якасці высокакваліфікаванага спецыяліста. Менавіта Blue Card часцей за ўсё атрымлівалі супрацоўнікі ІТ-кампаній.

За апошнія паўгода, колькасць грамадзян беларусі з літоўскімі ДНЖ скарацілася да 52 662 чалавек, або на 8,5%. Разам з агульнай лічбай скарацілася і колькасць Blue Card сярод беларусаў. Цяпер іх засталося 3 363, што прыблізна на 7% менш, чым было на пачатку года. Атрымліваецца, што сярод высокакваліфікаваных спецыялістаў адток нават меншы, чым калі браць агулам.

Дзейныя дазволы на часовае пражыванне па падставах выдачы, станам на 1 чэрвеня 2025 года. Табліца: Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі

Тым не менш, нават нягледзячы на скарачэнне, беларусы ўпэўнена займаюць у Літве першае месца па колькасці высокакваліфікаваных спецыялістаў — больш за 60% ад агульнай колькасці.

На другім месцы па колькасці высокакваліфікаваных замежнікаў з Blue Card ідуць грамадзяне Расіі — 794 чалавекі. На пачатку года ў Літве было 869 расіян з Blue Card. Замыкаюць тройку лідараў індыйцы з 386 высокакваліфікаванымі спецыялістамі.

Чацвёртае месца — украінцы з 354 Blue Card. Пятае — Турцыя з 116 высокакваліфікаванымі спецыялістамі.

Адметна, што калі колькасць грамадзян Беларусі і Расіі з Blue Card скарачаецца, то колькасць грамадзян Украіны, Індыі і Турцыі трохі павялічылася. Але агульная лічба таксама падае: калі на пачатку года ў Літве было 5823 замежнікі з Blue Card, то цяпер засталося 5584. А год таму іх было ўвогуле 6085 чалавек.

Як паказвае статыстыка, найбольшае скарачэнне сярод грамадзян Беларусі назіраецца ў тых, хто мае звычайны працоўны ДНЖ (літ. Darbas). Калі па стане на 1 студзеня такіх было 41 450, то цяпер — 37 028 чалавек. Гэта мінус 10,5% за шэсць месяцаў.

Не толькі ў мінус

Пры гэтым крыху павялічылася колькасць трымальнікаў гуманітарнага ДНЖ — 1050 цяпер, супраць 947 на пачатку года. Сярод новых 103 чалавек могуць быць як нядаўна прыехаўшыя ў Літву па гуманітарных прычынах, так і тыя, хто раней меў Blue Card або звычайны працоўны ДНЖ.

Таксама паступова павялічваецца колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць ПМЖ. Калі па стане на 1 студзеня ў Літве пражывала 3773 беларусы з ПМЖ, то цяпер — 3893 чалавекі.

Пры гэтым варта адзначыць, што колькасць грамадзян Беларусі, як і іншых замежнікаў, якія маюць літоўскі ДНЖ, і колькасць тых, хто там рэальна пражывае, — гэта зусім розныя лічбы.

Рэч у тым, што з 42 307 выдадзеных новых ДНЖ на падставе працы ў 2025 годзе 33 426, або 79%, прыходзіліся на кіроўцаў-міжнароднікаў.

Каментары13

  • АйТи
    13.06.2025
    Факты, и что с этого?
  • Хаха
    13.06.2025
    Як і айцішнікі, з Літвы ў’язджаюць і кіроўцы- дальнабойнікі па прычыне банкруцтваў і скарачэнняў у літоўскіх кампаніях- перавозчыках. Працаўладкоўваюцца ў іншых лакацыях.
  • Синий трактор
    13.06.2025
    Белорусы таким образом ногами показывают, в каких странах жить и работать не в кайф. Из Беларуси валят, а оказалось и из Литвы тоже. Плохой звоночек для страны, если честно

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»9

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну6

Ютуб вярнуў выпуск «О(б)суждаем» з абмеркаваннем фільма «Класная» — яго блакавалі на скаргу «Беларусьфільма»3

Навукоўцы знайшлі спосаб «перазагрузіць» вока і аднавіць парушаны зрок1

«Роўна суткі без перасадак». На выездзе з Польшчы ў Беларусь — чэргі аўтобусаў3

Бабарыка і Калеснікава адмянілі прэс-канферэнцыю ў Берліне43

Францыя пачынае будаўніцтва новага атамнага авіяносца. Гэта будзе найбуйнейшы вайсковы карабель Еўропы1

Жыхар Баранавічаў катаваў жонку. Паглядзіце, колькі яму далі 13

Больш за 2500 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава5

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»9

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць