Свет1111

8-гадовая дзяўчынка прыйшла да суседскіх хлопчыкаў паглядзець кіно — іх накрыла «градам»

Ад дома ў Вуглегорску нічога не засталося, facebook.com/Vyacheslav.Abroskin

Сёння, 18 студзеня, быў абстраляны баевікамі Вуглегорск з боку Енакіева на Данбасе. У выніку прамога трапляння ў прыватны дом загінулі два хлопчыкі 7 і 16 гадоў. 

Выпадак апісаў у сваім фб міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«Васьмігадовая Таня Чарнабай прыйшла ў госці да суседзяў паглядзець фільм — Георгія Камароўскага і Місачкі Рамана, хлапчукоў 7 і 16-ці гадоў.

У 14:45 да іх у прыватны дом у Вуглегорску з боку Енакіева прыляцелі рэактыўныя снарады ад градаў. Хлапчукі загінулі на месцы, дзяўчынка з раненнямі дастаўлена ў бальніцу. Жывая..

Вы ішлі на вуліцах, трымалі адзін аднаго за рукі, бачылі перад вачыма расстрэл тэрарыстамі валнавахскага аўтобуса [у выніку абстрэлу 13 студзеня загінулі і памерлі ад ран 12 чалавек, 17 былі параненыя — НН]. Ішлі і кожны думаў аб тых тысячах загінулых у гэтай вайне, развязанай баевікамі і рускімі.

Вы ішлі, а ў гэты час яны стралялі ў жылыя кварталы.. Аўдзееўка, Краснагораўка, Вуглегорск.

Так, я гутарыў з кіраўніком місіі АБСЕ. Ды ён запэўніў мяне, што неадкладна звяжацца з данецкімі баевікамі з патрабаваннем спыніць абстрэлы… Так — гэта ўсё так. Але..

Пакуль Расія не перастане падвозіць смяротныя ракеты і не перастане ўдзельнічаць у расстрэле Украіны — гэтая вайна не скончыцца. Справа не ў баевіках і сепаратыстах - іх змятуць людзі за тыдзень. Пытанне толькі ў тым, што б рускія перасталі «гуманітарнымі грузамі» везці смяротныя ракеты ва Украіну..

Гэтая вайна будзе заціхаць і ўспыхваць, але канец гэтай вайны будзе тады, калі будзе канец пуцінскага рэжыму. Іншага канца не будзе..».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве6

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве6

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць