Свет3838

Грэцыя дэзавуявала заяву ЕС з асуджэннем абстрэлу Марыупаля

Такое здарылася першы раз у гісторыі Еўрасаюза.

Заява Еўрасаюза з асуджэннем абстрэлу баевікамі Марыупаля з'явілася ў аўторак, 27 студзеня, уранку. А ўвечары ўрад Грэцыі выдаў камунікат, у якім адмежаваўся ад дадзенай заявы.

У ім гаворыцца: «Дадзеная заява з'явілася ў абыход належнай працэдуры, згодна з якой павінна быць атрыманая згода ўсіх краін і, у прыватнасці, не была атрыманая згода Грэцыі».

«У такім кантэксце Грэцыя не пагаджаецца на дадзеную заяву».

Заяву рыхтаваў офіс Дональда Туска.

Вынікі выбараў у Грэцыі былі абвешчаныя ў панядзелак, а ўрад быў сфармаваны ў аўторак. Гэта дало падставу дыпламатычнаму прадстаўніцтву Грэцыі ў ЕС паспрабаваць разрадзіць сітуацыю, патлумачыўшы, што непаразуменне было звязанае проста з перадачай улады ў Афінах.

Учора Цыпрас размаўляў з каардынатаркай еўрапейскай дыпламатыі Федэрыкай Магерыні.

Як паведамляе інфармаванае брусэльскае выданне euobserver.com, грэкі спрабавалі выдаліць з заявы радок, якім адказнасць за бамбаванне ўскладалася на Расію. «Размыць заяву таксама спрабавалі Аўстрыя, Венгрыя і Славаччына, — піша сайт. — Але ім не ўдалося».

У выніку да заявы дадалі спасылку пра асаблівую пазіцыю Грэцыі.

У Еўрасаюзе рашэнні прымаюцца кансэнсусам. Таму радыкальна левы ўрад Грэцыі зможа блакаваць любыя рашэнні ЕС, скіраваныя на стрымліванне расійскага наступу ва Украіне ці на абарону правоў чалавека ў Беларусі.

У Еўрапарламенце Сірыза ўваходзіць у еўрапейскі блок «Еўрапейскія левыя». Лідар Сірыза Алексіс Цыпрас нават быў кандыдатам ад гэтага згуртавання на пасаду кіраўніка Еўракамісіі. А Еўрапейскія левыя традыцыйна выступаюць супраць санкцый да Расіі за яе агрэсію ва Украіне. Яны ўскладаюць віну за падзеі ў Крыме і Данбасе на цэнтральны ўрад Украіны.

Таксама левыя галасавалі супраць абмежавальных мераў у дачыненні да лукашэнкаўцаў за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Галоўны вораг для еўрапейскай радыкальнай лявіцы — гэта ЗША і правыя сілы ў Еўропе. У змаганні з імі яны гатовыя яднацца нават з дыктатарамі. Чавэс — кумір еўрапейскіх левых, а Пуцін — надзея на змену статус-кво на сусветнай палітычнай арэне. Некаторыя з палітычных сілаў, што ўтварылі Сірызу, атрымлівалі фінансаванне з Масквы яшчэ ў савецкія часы.

Палітолагі не даюць рады прадказаць, як будуць разгортвацца падзеі пасля перамогі Сірызы. У палітычных колах Германіі не выключалі варыянту выхаду Грэцыі з еўразоны і Еўрасаюза ўвогуле — першы такі выпадак у гісторыі ЕС.

Большасць аналітыкаў у самой Грэцыі дапускаюць, што пасля прыходу да ўлады Сірыза не будзе выконваць большасці перадвыбарных абяцанняў і працягне выкананне патрабаванняў міжнародных крэдытораў, каб утрымацца ў еўразоне. Дзве траціны грэкаў хочуць захавання еўра. Галасаванне за Сірызу — пратэстнае па сваім характары.

Камуністы і радыкалы ўваходзілі ва ўрадавыя кааліцыі ў еўрапейскіх краінах і раней. Гэта здаралася ў Францыі пры Франсуа Мітэрану, у Італіі ў 1990—2000-я. Гэта не прывяло да дэзінтэграцыі ЕС, але накладвала адбітак на палітыку саюза. Розніца ў тым, што Сірыза — самая радыкальная палітычная сіла, якая калі-кольвек прыходзіла да ўлады ў краіне ЕС. Акрамя таго, Грэцыя — праваслаўная краіна, а аслаблення Еўрасаюза дабіваецца Крэмль. 

Варта адзначыць, што склад урада Цыпраса дае надзею, што Грэцыя захавае праеўрапейскі выбар. Ключавыя пасады ў МЗС, Мінфіне і Мінабароны занялі праеўрапейскія дзеячы.

Каментары38

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў3

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць