Грамадства11

На свабоду выйшла кіраўніцтва канцэртнай кампаніі, што раней забяспечвала правядзенне адбору на «Еўрабачанне»

З СІЗА выпусцілі Іллю Піятроўскага і Валерыя Калеснікава з івэнт-кампаніі Blackout Studio.

Ілля Піятроўскі. Дырэктар Blackout Studio. Фота: інстаграм

Затрыманні прадстаўнікоў канцэртнай сферы пачаліся летам 2025 года пасля таго, як у аднаго з першых арыштаваных сілавікі знайшлі на тэлефоне тэлеграм-чат «Орг BY», створаны ў кавідныя часы для абмену досведам арганізацыі мерапрыемстваў у новых рэаліях суіснавання з вірусам. Той чат у выніку прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

За кратамі апынулася не толькі кіраўніцтва Blackout Studio, але і начальнікі Kvitki.by, і цяпер ужо экс-дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі, і Аляксандр Манышаў — арганізатар канцэртаў, які меў дачыненне да агенцтваў «Атам Інтэртэйнмэнт» і «Анбрэйкбл», што абслугоўвалі пралукашэнкаўскія мерапрыемствы.

Акрамя дачынення да «экстрэмісцкага» чата, Прыхадоўскага абвінавачвалі ў карупцыі, а Blackout Studio пакаралі за манапалізацыю рынку.

«Камусьці ва ўладзе не спадабалася, што кампанія занадта манапалізавала рынак, абслугоўвала большасць мерапрыемстваў. Прапанавалі дзяліцца. Магчыма, што бізнэс адціснуць. Маўляў, чаму гэта за дарагое абсталяванне дзяржаўныя пляцоўкі мусяць плаціць так шмат левым людзям», — расказвала «Нашай Ніве» адная з крыніц.

Кампанія Blackout Studio была заснаваная ў 2009 годзе. Ёй кіраваў выпускнік БДУ Ілля Піятроўскі. У сваім арсенале яны мелі ўсё неабходнае для правядзення мерапрыемстваў нават на самых буйных пляцоўках — ад светлавога і гукавога абсталявання да кінетыкі і пад’ёмных механізмаў. Кампанія тэхнічна забяспечвала выступы такіх зорак як Святлана Лабада, Бі-2, Lindemann ды іншых.

Каманда Blackout Studio. Фота: інстаграм кампаніі

Сайт і сацсеткі Blackout Studio не абнаўляюцца са снежня 2024‑га года. Невядома, што будзе са студыяй пасля вызвалення кіраўніцтва. З інфармацыі «Нашай Нівы», кіраўніцтва Kvitki.by амаль адразу пачало супрацоўніцтва са следствам, таму апынулася на волі досыць хутка. Прыхадоўскага выцягнула сяброўка Наталля Эйсмант. У Піятроўскага і Калеснікава такіх уплывовых знаёмых не было, са следствам яны супрацоўнічалі не надта ахвотна, таму ёсць вялікая імавернасць, што паўнавартасна займацца сваёй справай далей яны не змогуць. 

«Магчыма, іх бізнэс цяпер пяройдзе ў рукі партнёркі Піятроўскага, канцэртнай рэжысёркі Чулпан Ганіевай», — дапускаюць суразмоўцы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Бобр
    02.01.2026
    Вітаю.
    С вызваленнем.

    Моцы і цярпення, каб адужыць.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць