Здароўе11

Ваша хранічная стомленасць можа быць закладзена ў генах. Навукоўцы спадзяюцца знайсці лячэнне

Хранічная стомленасць, якая не праходзіць нават пасля адпачынку, можа мець генетычныя прычыны. Навукоўцы ідэнтыфікавалі значна больш генаў, звязаных з гэтым сіндромам, чым было вядома раней, што дае новую надзею на лепшае разуменне і лячэнне хваробы.

Навукоўцы ідэнтыфікавалі 259 генаў, звязаных з сіндромам хранічнай стомленасці, што ў шэсць разоў больш, чым было вядома раней. Такое адкрыццё істотна пашырае разуменне біялагічных каранёў захворвання і стварае аснову для распрацоўкі новых лекаў. Адначасова вынікі дапамагаюць лепш адрозніваць СХС ад «доўгага кавіду». На даследаванне звярнуў увагу тэлеграм-канал cybulinka.

Ключавой прыкметай сіндрому хранічнай стомленасці з'яўляецца постнагрузачнае недамаганне, калі нават нязначная фізічная або разумовая актыўнасць выклікае працяглую і глыбокую стомленасць. Звычайна такі паталагічны стан развіваецца пасля інфекцыі, але толькі ў часткі людзей, што дагэтуль не знаходзіла тлумачэнняў.

Каб разабрацца ў генетычных фактарах рызыкі, даследчыкі прааналізавалі геномныя даныя больш як 10 500 чалавек з сіндромам, сабраныя ў межах праекта DecodeME, і параўналі іх з кантрольнай выбаркай з UK Biobank. Замест традыцыйнага падыходу, калі аналізуюць асобныя генетычныя змены, каманда засяродзілася на генетычных варыянтах, якія называюцца аднануклеатыднымі полімарфізмамі (па сутнасці, змены адной «літары» ў паслядоўнасці ДНК), і іх узаемадзеяннях. Такі падыход лепш адлюстроўвае складаную біялогію хваробы.

У выніку было выяўлена 22 411 груп аднануклеатыдных полімарфізмаў, складзеных з 7 555 асобных генетычных варыянтаў. Чым больш такіх груп было ў чалавека, тым вышэйшай аказвалася рызыка развіцця згаданага сіндрому. Такім чынам, спіс ключавых для СХС генаў пашырыўся з 43 да 259, што стала сур'ёзным крокам наперад у параўнанні з папярэднімі публікацыямі.

Асобна навукоўцы параўналі сіндром хранічнай стомленасці з «доўгім кавідам». Аказалася, што каля 42% генаў, звязаных з доўгатэрміновымі наступствамі COVID-19, супадаюць з генамі СХС. Гэта сведчыць пра тое, што хваробы часткова перакрываюцца, але не з'яўляюцца ідэнтычнымі. У гэтым кірунку, як адзначаюць навукоўцы, яшчэ шмат працы.

Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што яго маштаб мае вялікае значэнне, бо раней даследаванні з малымі выбаркамі давалі даволі супярэчлівыя вынікі. Цяпер можна ўпэўнена сказаць, што сіндром хранічнай стомленасці — гэта складанае, шматфактарнае захворванне з выразнай генетычнай асновай.

Каментары1

  • Žvir
    03.01.2026
    Časciakom za chraničnuju stomlenaść prymajuć chraničnuju lanotu. U zdarovaha čałavieka, asabliva maładoha ŭzrostu, prosta nia moža być chraničnaj stomlenaści. U pažylym uzrośćie moža być što zaŭhodna, ale heta budzie vyklikana ŭzrostam, a nie hienetykaj.

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць