Свет33

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце

У выніку пажару, які ўспыхнуў у навагоднюю ноч у бары на гарналыжным курорце Кран-Мантана на паўднёвым захадзе Швейцарыі, загінулі каля 40 чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік мясцовай паліцыі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Valais Cantonal Police via Getty Images

Шэф паліцыі кантона Вале Фрэдэрык Гілер сказаў на прэс-канферэнцыі, што апёкі і траўмы атрымалі 115 чалавек.

Паводле слоў Гілера, апазнанне загінулых, як і некаторых асоб, што атрымалі цяжкія апёкі, зойме пэўны час. Вядома, што сярод загінулых ёсць і швейцарцы, і замежныя турысты. МЗС Беларусі ў сваю чаргу паведамляла, што ім пакуль не паступала інфармацыі пра пацярпелых беларусаў.

Пажар успыхнуў у 1:30 ночы па мясцовым часе ў бары пад назвай Le Constellation. 60 пацярпелых дастаўлены ў бальніцу сталіцы кантона, Сьёна. Астатніх, як паведаміў кіраўнік мясцовай паліцыі, транспартавалі ў бальніцы Жэневы, Лазаны, Берна і Цюрыха. Дапамогу ў лячэнні пацярпелых прапанавалі і суседнія краіны: Францыя, Германія і Італія.

Прычына пажару, як сказала генеральны пракурор Швейцарыі Беатрыс Пілу, пакуль канчаткова не вызначана: следства вывучае некалькі версій.

Відавочцы пажару раней расказалі журналістам, што агонь успыхнуў з-за ўстаўленага ў бутэльку шампанскага феерверка, які паднеслі занадта блізка да столі. Полымя, паводле слоў сведак, вельмі хутка распаўсюдзілася па ўсёй столі.

Кран-Мантана — гэта фешэнэбельны курорт у кантоне Вале. У святочныя дні ён звычайна цалкам запоўнены: на прыкладна 10 000 жыхароў тут каля 2600 гатэльных месцаў.

Каментары3

  • Ушоцэ
    01.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 2020
    02.01.2026
    Шчырыя спачуванні Швейцарыі...
  • Отец Засандалий
    03.01.2026
    Теперь есть отличная возможность проявить свою неоценимую роль швейцарским фармакологическим компаниям для помощи своим же гражданам.

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»12

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць