Афіша11

«Мы рыхтуем праграму песняў, якія пакажуць усё жыццё Барадуліна»

24 лютага споўнілася б 80-гадоў народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну, адмыслова да юбілея лідар гурта Vuraj, саліст Белдзяржфілармоніі Сяржук Доўгушаў, падрыхтаваў праграму народных песняў Вушаччыны – тых самых, якія праз усё жыццё натхнялі дзядзьку Рыгора. Мы паразмаўлялі са спадаром Доўгушавым пра асабістае знаёмства з паэтам і містыку песняў Полаччыны.

Пра асабістае знаёмства

Я вельмі хацеў пазнаёміцца з Рыгорам Барадуліным, асабліва калі пачуў запісы, дзе ён спявае народныя песні, пасля пачаў цікавіцца вершамі Барадуліна. У госці да спадара Рыгора мяне прывёў Сяргей Панізнік, на якога я літаральна насеў з просьбай: «Пазнаёмце мяне з Барадуліным». У выніку мы рэгулярна прыходзілі да яго, часам нават з гуртом Vuraj. Ужо пасля смерці высветлілася, што Барадулін прысвяціў мне акра-верш.

Пра апошнюю сустрэчу

Апошні раз мы сустрэліся за тры дні да смерці Барадуліна, я прыйшоў да яго разам з Аляксандрам Ясінскім, мы праспявалі яму пару песняў – спадар Рыгор вельмі ўзрадваўся, мы пасядзелі гадзінку, Барадулін прапанаваў нам пакаштаваць самагонкі, аднак мы адмовіліся – увечары быў канцэрт, дамовіліся прыйсці яшчэ раз. Было нейкае прадчуванне, што гэта адна з апошніх нашых сустрэч, але мы не думалі, што яна стане апошняй.

Пра юбілейную праграму

У адну з сустрэчаў Барадулін падарыў мне маленькую кніжачку «Песні матчыны з Вушаччыны», якую ён уклаў з народных песняў роднага краю. Гэта розныя песні – веснавыя, восеньскія, жніўныя, вясельныя, хрэсьбінныя, валачобныя, застольныя. Рэч у тым, што менавіта ў гэтых песнях увесь Барадулін, літаральна ўсё ягонае жыццё. Песні надзвычай глыбокія – мы працуем над праграмай, ходзім як фанатыкі, з гэтым матэрыялам няпроста працаваць: калі прыдумваеш да словаў музыку, песня літаральна пачынае дыктаваць свае ўмовы – дзе-нідзе мы ўвогуле пакідаем толькі голас і бубны.

Удзельнікі канцэрта

У канцэрце возьме ўдзел наш новы праект Harmonic Style – гэта частка музыкаў гурта Vuraj, аднак у першааснове аранжыровак – гармонік, у выніку маем такі міні-склад – вакал, гармонік, баян, бубны, дудачкі і спевы. Да таго ж разам з намі выступіць малады кампазітар Вячаслаў Пяцько, які тым разам будзе выступаць у не самай звыклай для сябе форме – як выканаўца.

Пра будучыню праекта

Я не люблю разавых праектаў, аднак яшчэ на пахаванні Барадуліна я даў абяцанку, што зраблю канцэрт памяці дзядзькі Рыгора ў Філармоніі. Пасля да мяне далучыліся іншыя музыкі, у выніку мы маем цэлую праграму з 15 песняў. Адразу пасля выступу мы паедзем запісваць праграму ў студыі, у лютым-сакавіку будзем праводзіць Спеўныя сходы паводле песняў праекта, а пасля хочам правезці праграму па ўсёй краіне: такім чынам яшчэ раз нагадаць усім пра Рыгора Барадуліна.

Канцэрт памяці Рыгора Барадуліна адбудзецца 24 лютага ў малой залі Філармоніі. Пачатак а 19-й гадзіне.

У канцэрце бяруць удзел:

 Вячаслаў Пяцько — вершы
Сяржук Доўгушаў — спевы, дудкі
Яўген Курыльчык — баян
Лёня Паўлёнак — бубны, перкусія
Даша Трубіна — спевы
Стася Кузьміч — спевы

Каментары1

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць